Спыніў дзейнасць інтэрнэт-рэсурс, блізкі да віцебскіх сілавікоў. Скончыліся грошы або міліцыянтаў пакаралі за незаконныя «Злівы»?
Апошняя публікацыя у групе «Северная столица (Vitebsk news)» сацсеткі «ВКонтакте» датаваная 15-м лістапада. Тут цягам апошніх месяцаў публікаваліся відэаролікі з фрагментамі «пакаянных відэа», запісаных віцебскімі сілавікамі.
На старонку «ВКонтакте» яны траплялі ўжо ў выглядзе абразлівых ролікаў: да ўласна дакументальных здымак дадавалі або здзеклівыя каментары, або ўрыўкі з мастацкіх фільмаў і нават мульфільмаў, нібыта праводзячы паралелі паміж героямі. Аднак некалькі тыдняў таму ўсё спынілася, і стала канчаткова зразумела: ініцыятыва зневажаць людзей, затрыманых за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» або «за пікетаванне ў інтэрнэце», належыць не ідэйным прыхільнікам дзейнасці сілавых структур, а, найхутчэй, тым, хто атрымлівае за гэта грошы. Або – ёсць яшчэ варыянты…
Група «Северная столица (Vitebsk news)» мае «ВКонтакте» ўсяго 16 падпісчыкаў. У аднайменным Тэлеграм-канале -756. Да 17-га лістапада кантэнт інтэрнэт-суполак дубляваўся на 95%: зрэдзь час у групе «Северная столица (Vitebsk news)» у Тэлеграме з“яўляліся перадрукі з БЕЛТА або ўласныя допісы на тэму, якое сення свята ці памятная дата. З сярэдзіны лістапада публікацыі ў канале выходзілі з перапынкамі на некалькі дзён, а ролікі – прадмет асаблівага гонару стваральнікаў – перасталі з“яўляцца зусім.
Застаецца меркаваць, што або спыніліся «злівы» відэазапісаў з міліцэйскіх структур, бо распаўсюд падобных звестак прыватным чынам яўна незаконны, або працу самадзейных мантажораў перасталі аплочваць. Есць і яшчэ адна верагодая прычына спынення ганебнай дзейнасці ў інтэрнэце: магло здарыцца і так, што нехта з разумнейшага міліцэйскага кіраўніцтва нарэшце заўважыў, што відэаролікі дыскрэдытуюць не прыхільнікаў дэмакратычных перамен, якіх зрабілі аб“ектамі здзеку і насмешак, а саміх прадстаўнікоў сілавога ведамства. Бо тых, хто «пастаўляе» такую «відэапрадукцыю», цяжка назваць разумнымі і адукаванымі людзьмі са здаровым пачуццём гумару. Хутчэй наадварот.
У рамках крымінальнага пераследу ўлады арыштавалі маёмасць вядомага аршанскага актывіста
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!