Стала вядомая дата суда над глыбоцкім фітнес-трэнерам і бодзібілдарам Аляксандрам Шарабайкам

Автор:
Опубликовано:
5
Сентябрь
2023
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебская область Политика


Глыбоцкага актывіста, фітнес-трэнера і бодзібілдара пачнуць судзіць на наступным тыдні, 13 верасня. Суд адбудзецца ў яго родным горадзе — Глыбокім.

Нядаўна справа Аляксандра Шарабайкі паступіла ў суд Глыбоцкага раёна. Яго абвінавачваюць па частцы першай артыкула 368 (абраза Лукашэнкі). Судзебнае пасяджэнне будзе весці суддзя Андрэй Тарасевіч, які вядомы сваімі палітычнымі прысудамі і імя якога ўнесенае ў санкцыйныя спісы.

Нагадаем, Аляксандра Шарабайку затрымалі 13 сакавіка ў Глыбокім. Затрымліваў актывіста Полацкі АМАП сумесна з глыбоцкай міліцыяй і невядомымі людзьмі ў цывільным.

Спачатку суддзя Глыбоцкага суда Андрэй Тарасевіч асудзіў Аляксандра Шарабайку на 10 сутак па ч. 1 артыкула 24.23 КаАП за каментары і лайкі ў інтэрнэце. А пасля 10 сутак адседкі ў Глыбоцкім ІЧУ з 24 на 25 сакавіка міліцыянты этапавалі яго ў Віцебскі СІЗА-2. Там яму і прад’явілі абвінавачванне па крымінальным артыкуле – частцы  1 артыкула 368 КаАП (абраза Аляксандра Лукашэнкі).

vitebskspring.org

За абразу Лукашэнкі глыбоцкі спартсмен змешчаны ў абласное СІЗА

Метки: ,
Комментарии: