Суд арыштаваў актывіста Генадзя Бярдзенёва на 30 сутак

Автор:
Опубликовано:
12
Ноябрь
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Авторы Витебская область Политика


Генадзя затрымалі 10 лістапада ў Полацку. Ён нядаўна прыехаў з Польшчы, дзе працаваў апошнія тры месяцы і збіраўся ў бліжэйшыя дні зноў вярнуцца назад.

Полацкія міліцыянты на мужчыну склалі адразу два пратаколы: па арт. 24.23 (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў) і арт. 19.11 КаАП (Распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую ​​дзейнасць).

Суд над Бярдзенёвым адбыўся 11 лістапада, які праходзіў у закрытым рэжыме, на якім суддзя прызнаў яго вінаватым па двух пратаколах і арыштаваў на 30 сутак.

Каля пяці гадоў таму Генадзь быў адным з ініцыятараў стварэння пярвічнай арганізацыі «Свабодны прафсаюз Беларусі» сярод ІП на Полацкім рынку.

У Полацку затрыманы грамадскі актывіст Генадзь Берданеў

Метки: , ,
Комментарии: