Суд арыштаваў жыхарку Талачына спаслаўшыся на дзейную Канстытуцыю
Суддзя суда Талачынскага раёна 10 красавіка Наталля Барысавец арыштавала на 7 сутак мясцовую жыхарку Кацярыну Васілеўскую за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў у Інтэрнеце. Акрамя таго, суддзя канфіскавала прадмета адміністрацыйнага правапарушэння мабільны тэлефон «iPhone 6S».
У судовым паседжанні Кацярына патлумачыла, што на яе акаўнце ў сацыяльнай сетцы Тэлеграм сапраўды знаходзілася інфармацыя ў выглядзе падпіскі на інтэрнэт-старонку з назвай «NEXTA». Аднак,экстрэмісцкія матэрыялы не распаўсюджвала, падпіску зрабіла падчас пратэстаў 2020 года, і не ведала аб тым, што інфармацыйная прадукцыя была прызнана судом экстрэмісцкай.
Суддзя Барысавец абгрунтавала сваё рашэнне арыштаваць Васілеўскую наяўнасцю ў дзейнай Канстытуцыі арт. 52, якая абавязвае кожнага, хто знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі, выконваць яе Канстытуцыю, законы. А невыкананне ўказанага абавязку цягне, у выпадку з Кацярынай, на адміністрацыйную адказнасць.
Праўда суддзя не згадала аб тым, што ў арт. 34 Канстытуцыі гарантуе кожнаму грамадзяніну гарантуецца права на атрыманне, захоўванне і распаўсюджванне інфармацыі.
Жыхароў Гарадоччыны заклікаюць паведамляць у міліцыю пра «небяспечны кантэнт»
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!