Суд над віцяблянкай Янай Пінчук пачнецца ў Мінску ў пачатку красавіка
Палітзняволеную ураджэнку Віцебска Яну Пінчук абвінавачваюць у «стварэнні або кіраўніцтве тэрарыстычнай арганізацыяй». Следства скончылась месяц таму, а суд над Янай прызначаны на 10 красавіка ў Мінгарсудзе. Судовы працэс будзе праходзіць пад старшынствам суддзі Таццяны Фалькоўскай. У выпадку, калі суд прызнае даказаным ўсе прад’яўленыя абвінавачванні, дзяўчыне пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўленнем волі на тэрмін да дванаццаці гадоў.
Яна была затрымана ў Санкт-Пецярбургу 1 лістапада 2021 года. Па дадзеных следства, яна з верасня 2020 па лістапад 2021 года адміністравала тры пратэсныя тэлеграм-каналы. У траўні 2022 года суд РФ адмовіў Яне Пінчук у прадастаўленні часовага прытулку ў Расіі. 9 жніўня 2022 была экстрадаваная з Расіі у Беларусь, нягледзячы на забарону экстрадыцыі Камітэта па правах чалавека ААН.
Цяпер яе абвінавачваюць па пяці артыкулах КК:
ч. 3 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці); ч. 3 арт. 361 (публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады, гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу, ажыццяўлення дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі); ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання); ч. 3 арт. 293 (навучанне ва ўдзеле ў масавых беспарадках); ч. 1 арт. 290-1 (дзейнасць па стварэнні арганізацыі для ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці такой арганізацыяй, яе часткай ці структурнымі падраздзяленнямі).
Падтрымайце дзяўчыну: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, 220030, г. Мінск, Яне Вітальеўне Пінчук.
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!