Суд зняў з Міхаіла Жамчужнага ўсе абмежаванні яго правоў і свабод
Былому палітвязню спынілі рэжым прэвентыўнага нагляду, які 1,5 гады ажыццяўлялі супрацоўнікі міліцыі. Такое рашэнне 20 лютага ў судзе Кастрычніцкага раёну Віцебска прыняў суддзя Ілля Белавус.
Прэвентыўны нагляд заключаецца ў назіранні органаў унутраных спраў за выкананнем вызваленым з папраўчай установы паднаглядных асобай устаноўленых судом часовых абмежаванняў яго правоў і свабод, а таксама за выкананнем ім абавязкаў, прадугледжаных Крымінальным кодэксе.
Міхаіл выйшаў на волю 19 лютага 2021 года. У дачыненні да яго быў усталяваны прэвентыўны нагляд на 2 гады. Былы палітвязень цягам гэтага тэрміну быў абавязаны 2 разы на месяц з’яўляцца для рэгістрацыі ў органы ўнутраных спраў, яму забаранялася наведваць крамы, кавярні і гандлёвыя палаткі ў мэтах набыцця алкагольных напояў.
Восенню 2021 году ў судзе Кастрычніцкага раёна Віцебску разглядзелі просьбу Кастрычніцкага РАУСа аб змяненні патрабаванняў прэвентыўнага нагляду ў дачыненні да Жамчужнага. Супрацоўнікі хацелі зрабіць рэжым нагляду больш жорсткім, бо, на іх думку, Міхаіл «не стаў на шлях выпраўлення» — парушыў на ровары правілы дарожнага руху. Але суддзя Сяргей Будрэвіч палічыў патрабаванні міліцыянтаў неабгрунтаванымі.
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!