Судовыя ўлады пазбавілі рэгістрацыі рэспубліканскую ветэрынарную асацыяцыю

Автор:
Опубликовано:
10
Апрель
2023
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Беларусь Политика



Вярхоўны суд 9 лютага прыняў рашэнне ліквідаваць грамадскае аб’яднанне «Беларуская ветэрынарная асацыяцыя». Ініцыятарамі знішчэння чарговай недзяржаўнай некамерцыйнай структуры сталі чыноўнікі з Упраўлення па пытаннях некамерцыйных арганізацый Міністэрства юстыцыі.

Арганізацыя, у якую ўваходзіла больш за паўтары тысячы айчынных ветэрынараў, праіснавала ў статусе зарэгістраванай ГА без малога 29 гадоў. З 1995 года яна была прынята ў якасці паўнапраўнага члена Сусветнай ветэрынарнай асацыяцыі.

Узначальваў асацыяцыю доктар ветэрынарных навук, прафесар, загадчык кафедры эпізааталогіі Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны Ўладзімір Максімовіч.

Ветэрынарная арганізацыя аб’ядноўвала па сваёй краіне ветэрынарных спецыялістаў, кіраўнікоў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў і ветэрынарных арганізацый, камерцыйных структур, вучоных і выкладчыкаў ветэрынарных дысцыплін ВНУ і ССНУ, НДІ, студэнтаў і навучэнцаў.

У Мінску, абласных і раённых гарадах былі створаны дзясяткі пярвічныя арганізацыі БелВА, якія прымалі актыўны ўдзел у рабоце ГА, аказвалі пасільную матэрыяльную дапамогу для стварэння спецыяльнага фонду і правядзення розных мерапрыемствах, у тым ліку і для правядзення ў канцы 90-х Першага Ветэрынарнага кангрэса Рэспублікі Беларусь.

Да жыхароў Віцебску, асуджаных раней па «палітычных» артыкулах, будзе штомесяц заходзіць міліцыя

Метки: , ,
Комментарии: