Суды Віцебскай вобласці істотна папоўнілі спіс “экстрэмісцкіх матэрыялаў”

Автор:
Опубликовано:
21
Сентябрь
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Беларусь Витебская область



У ліпені-жніўні 2022 года шасцю судамі Віцебскага рэгіёна прызнана, што ў 21 інфармацыйным рэсурсе ёсць матэрыялы экстрэмісцкага зместу. Самым вядомым з парушальнікаў інфармацыйнага спакою краіны сталі рэсурсы «Хартыя 97».

Так, суд Чыгуначнага раёну Віцебску прызнаў напоўненымі «экстрэмісцкімі матэрыяламі» ўсе 7 інфармацыйных рэсурсаў «Хартыя’97».

Гэта: Супольнасць у сацыяльнай сетцы «УКантакце» «Хартыя’97», Інтэрнэт-рэсурс «Хартыя’97%», Старонкі ў сацыяльных сетках «Instagram», «Facebook «, «Twitter», Youtube-канал «Charter97video» і «Аднакласнікі».

Гэтым жа судом прылічаны да «экстрэмізму» Telegram-група з назвай «ДБК, Маркаўшчына, ЦЭЦ (чат)».

Рашэннем суда Кастрычніцкага раёна Віцебска, «экстрэмісцкімі прызнаныя 6 медыя: Telegram-група «ВДТУ», Інтэрнэт-старонка Сяргея Сясіцкага ў «Facebook», Telegram-каналы «ЖЫВЕ ВІЦЕБСК 97%», «Баец Анархіст», «Спыні вагоны — афіцыйная група», а таксама інтэрнэт-рэсурс «Анархія сёння».

Суд Полацкага раёна і г. Полацка Віцебскай вобласці прызнаў па-за законам Супольнасці ў сацыяльнай сетцы «УКантакце» «КРАІНА ДЛЯ ЖЫЦЦЯ» і «Беларусь За дротам».

Суддзі суда Першамайскага раёна Віцебска пагадзіліся ўнесці ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў Telegram-групу «чат МЕДЦЭНТР» і Telegram-кана»Reborn B».

Не засталіся ў баку ад барацьбы з «экстрэмістамі» суддзі судоў Бешанковіцкага і Міёрскага раёнаў Віцебскай вобласці.

Першыя супрацьзаконнымі палічылі матэрыялы Telegram-канала «ШТО ДУМАЮЦЬ БЕЛАРУСЫ», а другія змест Telegram-каналаў «belarusiana» і «Кастусь».

Згодна з 314 артыкулам Грамадзянскага працэсуальнага кодэксаў доступ да ўсіх рэсурсаў быў неадкладна заблакаваны.

Ініцыятарамі рэпрэсій супраць інтэрнэт-рэсурсаў і свабоды слова былі прадстаўнікі пракуратуры, міліцыі і спецслужбаў.

vitebskspring.org

КДБ дадаў у «спіс тэрарыстаў» яшчэ двух асуджаных жыхароў Віцебска

Метки: , ,
Комментарии: