Суды Віцебскай вобласці прызналі амаль 100 электронных СМІ “экстрэмісцкімі”

Автор:
Опубликовано:
16
Январь
2023
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебская область


За 12 месяцаў 2022 года судамі Віцебскай вобласці былі прызнаны 99 інфармацыйных рэсурсаў, якія на думку ўладаў распаўсюджваюць экстрэмісцкія матэрыялы. За гэты час у рэпрэсіях супраць свабоды распаўсюджвання інфармацыі ў сетцы Інтэрнэт прынялі ўдзел суддзі 22 раённых судоў рэгіёна. У параўнанні з 2021 годам, колькасць матэрыялаў прызнаных экстрэмісцкімі засталіся на адным і тым жа ўзроўні.

Так, суд Кастрычніцкага раёну Віцебска прыняў 17 рашэнняў, суд Чыгуначнага раёну вынес 11 рашэнняў, а суддзі суду Першамайскага раёну зрабіў гэта тры разы. Агулам, гарадскія суды прызналі “экстрэмісцкімі” 48 інфармацыйных крыніц.

Калі казаць пра раённыя суды Віцебскай вобласці, якія прынялі 51 рашэння у дачыненні да 53 ТК.

Суд Полацкага раёна прызнаў экстрэмісцкімі матэрыяламі на 8 рэсурсах, г. Новаполацка — 4, а суды, Чашніцкага, Лепельскага, Аршанскага, Ушацкага і Гарадоцкага раёнаў на трох.

Па два рэсурса празвналі “небяспечнымі” суды Расонскага, Ліёзненскага, Талачынскага, Сенінскага, Верхнедзвінскага, Ушацкага, Міёрскага, Шаркоўшчынкага, Шумілінскага, Докшыцкага раёнаў. Суды Дубровенскага, Віцебскага, Браслаўскага і Глыбоцкага раёнаў – па адным.

Ва ўсіх выпадках суды скарысталіся правам неадкладнага выканання сваіх рашэнняў, паколькі, на думку суддзяў, прамаруджванне ў выкананні рашэння можа прывесці да значнай шкоды для дзяржавы або зрабіць немагчымым самое выкананне.

Ініцыятарамі прыняцця судамі рашэнняў па прызнанні матэрыялаў экстрэмісцкімі былі 7 упраўленне (па Віцебскай вобласці) ГУБАЗіК Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь або органы пракуратуры.

viciebskspring.org

БАЖ собрала данные о волне репрессий против СМИ в Беларуси

Метки: , ,
Комментарии: