Суды ўзяліся за старое: з пачатку года 7 Інтэрнет-рэсурсаў прызналі экстрэмісцкімі

Автор:
Опубликовано:
21
Январь
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебск Витебская область Политика


За першыя тры тыдні 2022 года рашэннямі судоў Віцебску і Віцебскай вобласці былі залічаныя ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх 7 інфармацыйных рэсурсаў. Пры гэтым суды скарысталіся правам неадкладнага выканання сваіх рашэнняў, паколькі, на думку суддзяў, прамаруджванне ў выкананні рашэнняў можа нанесці значную шкоду дзяржаве або зрабіць немагчымым самое іх выкананне.

Так, 4 студзеня 2022 года суда Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці вырашыў, што матэрыялы тэлеграм-канала «Навалукомль 97%» трэба лічыць змяшчаючымі экстрэмісцкі кантэнт. Падобнае меркаванне, 12 студзеня, выказаў суд Аршанскага раёна і Оршы адносна тelegram-канала з назвай «Орша Для Жыцця Live».

14 студзеня суддзя суда Чыгуначнага раёна Віцебска Святлана Варатынская прылічыла да экстрэмісцкіх матэрыялаў тelegram-чата з назвай «Віцебск. Чат абмеркавання гарачых навін», тelegram-канала «Навіны Віцебска – Віцебскі кур’ер news» і інфармацыйнага рэсурсу «Віцебскі кур’ер news «.

Стараннямі гэтай жа суддзі Інтэрнет-рэсурс з назвай «НАШ ДОМ» таксама стаў для ўсіх яго наведвальнікаў запоўненым экстрэмісцкім кантэнтам.

17 студзеня рашэнне суда Ушацкага раёна Віцебскай вобласці ўсе матэрыялы на Інтэрнэт-старонцы ў сацыяльнай сетцы «УКантакце» з назвай «Аляксандр Сцяржанаў» зрабіліся па-экстрэмісцку таксічнымі.

Неабходна адзначыць, што ва ўсіх выпадках ініцыятыва падачы заяваў у суды аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі экстрэмісцкімі матэрыяламі сыходзіла ад кіраўніцтва 7 упраўлення (па Віцебскай вобласці) ГУБАЗІКа МУС Рэспублікі Беларусь.

vitebskspring.org

У Віцебскай вобласці прызнанне медыярэсурсаў экстрэмісцкімі пастаўлена на канвеер

Метки: , , ,
Комментарии: