Супрацоўнікі міліцыі затрымалі трох супрацоўнікаў Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта

Автор:
Опубликовано:
24
Май
2023
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебская область Политика


Раніцай 23 траўня ў Наваполацку і Полацку затрымалі вядучага выкладчыка кафедры сусветнай літаратуры і замежных моў ПДУ Алену Храмцову, кандыдата гістарычных навук, дацэнта кафедры гісторыі і турызму ПДУ Віктара Чараўко і супрацоўніцу рэпазітарыя Лідзію Зуеву. Супраць затрыманых сілавікі распачалі адміністрацыйныя справы.

Пакуль вядомыя падрабязнасці толькі што да затрымання Алены Храмцовай. На падставе пастановы у межах расследавання крымінальнай справы «пра экстрэмізм» дома ў выкладчыцы быў праведзены ператрус, канфіскавана аргтэхніка. На жанчыну склалі пратакол паводле артыкула 19.11 КаАП( распаўсюд экстрэмісцкай прадукцыі) за падпіску на тэлеграм-канал «Беларусь галаўнога мозга». У чым вінавацяць астатніх затрыманых, пакуль не вядома.

Гэта ўжо не першы выпадак ціску на выкладчыкаў ПДУ. Дацэнта , кандыдата гістарычных навук Віктара Якубава звольнілі з універсітэту 28 верасня 2021г. Афіцыйная прычына звальнення — «за прагулы», якія ўтварыліся, пакуль выкладчык адбываў адміністрацыйны арышт на 15 сутак, прысуджаны за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах. Пад ціскам адміністрацыі ў 2021г. быў вымушаны звольніцца Андрэй Вярыга, старшы выкладчык кафедры архітэктуры і кіраўнік аддзелу дызайну і кіравання брэндам ПДУ (Наваполацк). Напярэдадні ён быў пакараны за «незаконнае пікетаванне» штрафам памерам 20 базавых велічынь і арыштам на 11 сутак.

Гэтаксама, нібыта «за прагулы», з ПДУ быў звольнены прафесар, доктар гістарычных навук, этнограф Уладзімір Лобач. На ягоную думку, звальненне было наўпрост звязанае з уласнай грамадзянскай пазіцыяй, якую ён адкрыта сцвярджаў у сацыяльных сетках у жніўні-верасні 2020г.

Выкладчыкі ПДУ адзначаюць, што нецярпімасць да «іншадумства» стала выразна праяўляцца ў адміністрацыі ПДУ пасля прыходу на пасаду рэктара сенатара Алега Раманава, вядомага прыхільніка «русского мира».

viciebskspring.org

Пры вяртанні з Расіі ў Оршы быў затрыманы журналіст

Метки: ,
Комментарии: