“Свята капусты” правялі ў Сенненскім раёне. А пра масла і сыр забылі

Автор:
Опубликовано:
14
Ноябрь
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Авторы Витебская область Культура


Традыцыйным “сімвалам” беларусаў лічыцца бульба. Але ў аграгарадку Пламя вырашылі гэта аспрэчыць. «Без капусты ў доме пуста» –такія словы сталі лозунгам “Свята капусты”, арганізавалі супрацоўнікі Раённага цэнтру культуры і народнай творчасці.

Капусце былі прысвечаны ўсе жарты, конкурсы, танцавальныя і музычныя нумары, уключаныя ў тэатралізаваную пастаноўку. Пра карысць капусты, а таксама пра рэцэпты яе квашання расказалі ўдзельнікі клуба аматараў народных абрадаў і святаў «Аколіца» Краснасельскага клуба і мясцовага клуба нацыянальнай кухні «Палымяначка». Яны ж арганізавалі для ўсіх прысутных і дэгустацыю страў, сярод якіх былі бліны, пірагі, пячэнне і булкі з капуснай начынкай.

На свяце выступілі народны фальклорны ансамбль «Вечарынка», вакальны калектыў Пламенскага сельскага клуба, інструментальны ансамбль «Пан музыка» і клуб аматараў фальклору «Крывія». Былі праведзеныя майстар-клас па побытавых танцах і карагодныя гульні.

“Свята капусты” ў аграгарадк Пламя атрымалася вясёлым, але яно не мае нічога агульнага з даўнімі традыцыямі гэтага мястэчка. Беліца ( так раней называўся населены пункт, перайменаваны на савецкі лад) паўтара стагоддзі таму славілася на ўсю Расійскую імперыю вытворчасцю сметанковага масла ды іншых малочных прадуктаў. У сярэдзіне 19-га стагоддзя гаспадарамі вёскі сталі шляхцічы Свяцкія, падчас уладарання якіх Беліца пачала квітнець ва ўсіх сэнсах. Карл Свяцкі, які шмат падарожнічаў па заходняй Еўропе, прывёз адтуль звесткі пра самыя сучасныя метады земляробства і жавёлагадоўлі. Пасля іх засваення ў гаспадарцы масла і сыр «Dobra Bielica, K. Swiackiego» набылі вядомасць і карысталіся нязменным попытам. Фінансавы дабрабыт дазволіў Свяцкім зрабіць Беліцу і цэнтрам культуры: тут часта гасцявалі еўрапейскія пісьменнікі і мастакі. І яшчэ адзін гістарычны факт: прыказчыам у маёнтку Свяцкіх некаторы час працаваў найвядомейшы беларускі пісьменнік Янка Купала. Праўда, сёння калісьці прыгожая сядзіба даўно ўжо ў заняпадзе, ад яе засталіся рэшткі будынкаў, якія яшчэ можна аднавіць і паказваць турыстам, распавядаючы пра цікавосткі мясцовага жыцця…

Але нашынкаваць капусту, вядома ж, прасцей, чымсьці вывучаць мінулае і зрабіць яго сапраўдным брэндам рэгіёну.

У Талачыне адбыўся фінал шостага конкурсу турыстычных фільмаў

Метки: , ,
Комментарии: