Сям’я з Бегомля стварыла «Габлюшку»

Автор:
Опубликовано:
13
Декабрь
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Авторы Витебская область Культура


Майстэрня з назвай “Габлюшка” належыць сям’і Лапшыных. Барыс Лапшын рэжа па дрэве куфэркі, сурвэтніцы, чайныя домікі, ключніцы, вазы, календары, падсвечнікі, кулічніцы, вешалкі для прыхватак, падстаўкі пад мабільныя тэлефоны. Таццяна займаецца дэкупажам: шукае ў крамах папяровыя трохслойныя сурвэткі з арыгінальным малюнкам, а калі не можа знайсці патрэбнае, стварае карцінкі ўласнаручна.

У майстроў няма аднолькавых вырабаў – кожная рэч унікальная калі не па форме, то па афармленні дакладна. Таму, набываючы штосьці ў спадарства Лапшыных, можна быць упэўненым: такой рэчы не сустрэнеш больш нідзе. Барыс і Таццяна Лапшыны адзначыліся на фестывалі творчасці «Бягомльшчына родная, музычная, народная» тым, што вельмі прыдзірліва падбіраюць матэрыял для сваіх вырабаў, а ствараюцца сапраўдныя творы мастацтва у сямейнай майстэрні.

Убачыць і набыць работы бягомльскіх майстроў можна праз Instagram, а таксама ў краме “Лавка ремесел”, што адкрылася нядаўна ў Докшыцах.

У Віцебску адкрыецца выстава жывапісу ксяндза з Друі

Комментарии: