Сярод затрыманых у Мёрах – знакаміты настаўнік і краязнаўца Вітольд Ермалёнак

Автор:
Опубликовано:
3
Декабрь
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Авторы Витебская область Политика



30-га лістапада ў Мёрах папрацаваў ГУБАЗіК : пасля ператрусаў было затрымана ад 11 да 13 чалавека. Вядома, што затрыманні праводзіліся на Мёрскім металапракатным заводзе, а таксама сілавікі прыйшлі яшчэ да некалькіх жыхароў райцэнтру. Сярод тых, хто трапіў за краты, адзін з самых знакамітых жыхароў усяго Мёрскага раёну – настаўнік найвышэйшай катэгорыі, стваральнік некалькіх музеяў, кіраўнік музейнага абʼяднання «Спадчына Міёрскага краю» Вітольд Ермалёнак. Між іншым, лаўрэат дзяржаўнай прэміі «За духоўнае адраджэнне», уганараваны ў 2010-м годзе званнем «Чалавек года Віцебшчыны».

Вітольд Ермалёнак заўсёды быў аматарам беларушчыны, вёў актыўную пашуковую працу, але яго цікавіла найперш гісторыя свайго рэгіёну – ён ніколі не дэманстраваў апазіцыйных поглядаў ці чагосьці падобнага. Што падазронага маглі знайсці ў спадара Вітольда, у чым яго лічаць вінаватым – пакуль не высветлена. Вядома толькі тое, што ён быў затрыманы разам з сынам Антонам.

Імя яшчэ аднаго затрыманага ў Мёрах 30-га лістапада – Сяргей Ерафееў.Паводле звестак, атрыманых знаёмымі ад ягонага брата, ён знаходзіцца ў віцебскім СІЗА. Родныя іншых жыхароў райцэнтру, якія апынуліся ў няволі, не распавядаюць падрабязнасцяў, бо таксама баяцца рэпрэсій. Адна з версій – што падставай для затрыманняў могуць быць «злівы» у ЧКБ, удзел у пратэстных падзеях 2020-га году і абразы прадстаўнікоў уладаў каментарах.

З Мёраў паведамляюць пра чарговы «хапун»

Метки: , ,
Комментарии: