Сёння, 30 кастрычніка — Дзень памяці ахвяр палітычных рэпрэсій

Автор:
Опубликовано:
30
Октябрь
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Авторы Витебская область История


Гэты памятны дзень, у які праходзяць жалобныя акцыі і памятныя мерапрыемствы, прысвечаныя памяці людзей, якія загінулі і пацярпелі падчас палітычных рэпрэсій у гады сталінізму. У Віцебску гісторыя з рэпрэсіямі паўтарылася ў 2020 годзе. За два гады нашчадкі ці прыхільнікі крывавага сталінізму кінулі за краты сотні жыхароў Віцебшчыны, якія адважыліся паўстаць і запатрабаваць сумленных выбараў, справядлівасці і свабоды.

Для жыхароў Віцебска сімвалам палітычных рэпрэсій з’яўляецца лясны масіў каля вёскі Хайсы, у якім работнікі Наркамата ўнутраных спраў СССР у 30-х гадах мінулага стагоддзя рабілі масавыя пакаранні тых грамадзян, якія сталіністы палічылі шкоднымі для рэжыму.

Каб вярнуць з гістарычнага небыцця ахвяр і катаў у Віцебску створана і актыўна працуе ў гэтым напрамку грамадзянская ініцыятыва “Хайсы – віцебскія Курапаты”.

Ініцыятыва была створана ў 2015 г. – неўзабаве пасля таго, як у лесе паміж вёскамі Хайсы і Дрыколле, за 15 км ад Віцебска, былі знойдзены чалавечыя парэшткі, і мясцовыя жыхары распавялі пра масавыя расстрэлы ў гэтых мясцінах у 1937-38 гадах.

Удзельнікі арганізацыі працягваюць традыцыю, распачатую ўдзельнікамі віцебскага клуба “Узгор’е”, якія яшчэ ў 1989 г. ўсталявалі першыя мемарыяльныя крыжы на месцы “сталінскіх расстрэлаў” каля вёскі Паляі Віцебскага раёну.

За час існавання ініцыятывы быў створаны самаробны мемарыял каля вёскі Хайсы, запісаны ўспаміны старажылаў і ўстаноўлены імёны некаторых ахвяраў, якія знайшлі тут апошні спачын.

У 2017 г. ініцыятыва была ўганараванна званнем “Чэмпіён грамадзянскай супольнасці”, а падсумаваннем зробленай працы ў 2019 г. стала перасоўная фотавыстава “Хайсы- віцебскія Курапаты”, якая экспанавалася ў Віцебску, Полацку, Глыбокім, Браславе, Мёрах.

Пасля падзей 2020 года, калі існуючы ў Беларусі аўтарытарный рыжым, пачаў масава рэпрэсаваць сваіх палітычных апанентаў, пераконвае ў тым, што існаванне ініцыятыў, падобных на “Хайсы – віцебскія Курапаты”, застаецца актуальнай.

“Віцебскія Курапаты”. Выйшла кніга пра “сталінскія” расстрэлы ў рэгіёне

Метки: ,
Комментарии: