Таццяну Пыцько Вярхоўны суд вызваліў з-за кратаў

Автор:
Опубликовано:
22
Ноябрь
2023
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебск Политика


Апеляцыйныя скаргі на прысуд Віцебскага абласнога суда ў закрытым рэжыме разглядаў суддзя Вярхоўнага суда Юрый Руткоўскі. Ён перакваліфікаваў склад злачынства, паводле якога асудзілі сужэнцаў. Новы вырак ім вынесены паводле ч. 3 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса.

Пра вынікі сённяшняга судовага разгляду службе маніторынгу БАЖ паведаміў праваабаронца Павел Левінаў.

Паводле азначэння калегіі па крымінальных справах Вярхоўнага суда, Вячаслаў Лазараў мае адбыць 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Раней суд першай інстанцыі прыгаварыў яго да пяці з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму, прызнаўшы вінаватым паводле ч. 2 і ч.1 арт. 361-4 КК — спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці.

Таццяну Пыцько суддзя абласнога суда Яўген Буруноў раней звінаваціў паводле ч. 1 арт. 361-4 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім), а вынікам звароту з апеляцыйнай скаргай стала вызваленне з-пад варты.

Вярхоўны суд прысудзіў ёй тое самае пакаранне — тры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, але з адтэрміноўкай выканання пакарання на тры гады. Таццяну Пыцько мусяць вызваліць з віцебскага СІЗА, дзе яна правяла амаль паўгода, калі адміністрацыя ўстановы атрымае адпаведныя дакументы па пошце пра сённяшняе рашэнне Вярхоўнага суда.

БАЖ

Прысуды Вячаславу Лазараву і Таццяне Пыцько: пяць з паловай і тры гады пазбаўлення волі

Метки: , ,
Комментарии: