Таццяну Севярынец будуць судзіць 25 студзеня
Маці палітвязня Паўла Севярынца, вядомага палітыка і пісьменніка вінавацяць паводле арт. 24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаванне) і ч. 2 арт.19.11 КаАП (распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў) – на яе склалі два адміністрацыйныя пратаколы. Магчыма, суд будзе разглядаць іх, аб’яднаўшы ў адну справу. Судовы працэс распачнецца ў 10.30 у судзе Першамайскага раёна Віцебска.
9 студзеня Таццяну Севярынец затрымалі супрацоўнікі ГУБАЗіК. 69-гадовую спадарыню адвезлі «на размову» спачатку ў гэтую структуру, а потым у Першамайскім РАУС для складання пратаколаў: сілавікі знайшлі ў яе сацыяльных сетках прыкметы парушэння адміністрацыйнага заканадаўства. Жанчыну збіраліся накіраваць да суду ў ІЧУ, але пасля гутарак з прадстаўнікамі сілавых структур яна трапіла ў шпіталь і некалькі дзён мусіла правесці на бальнічным ложку.
Цяпер стан здароўя Таццяны Яўгенаўны палепшыўся, яе выпісалі з медычнай установы. Сувязь з ёй абмежаваная: мабільны тэлефон у жанчыны забралі падчас затрымання. Знаёмыя і сябры ўражаныя: суд над ёй прызначылі якраз на Таццянін дзень 25 студзеня, і гэта выглядае на свядомае памкненне дадаткова паздзекавацца са спадарыні Таццяны.
У Віцебску затрымалі Таццяну Севярынец
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!