Тelegram-канал «Віцебская Вясна» трапіў у спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў
Адпаведнае рашэнне 6 сакавіка прыняў суд Кастрычніцкага раёну Віцебску. У той самы дзень берасцейскі суд Ленінскага раёну прызнаў «экстрэмісцкай» інфармацыйнай прадукцыяй праваабарончы сайт «Берасцейская вясна».
Летась у спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў трапіў і рэгіянальны сайт «Віцебская вясна», створаны мясцовымі праваабаронцамі і журналістамі дзеля таго, каб пашыраць сярод жыхароў Віцебшчыны абʼектыўную і поўную інфармацыю, датычную найперш да тэмы правоў чалавека – як грамадзянскіх і палітычных, гэтак і сацыяльных, эканамічных, культурных.
Разам з інтэрнэт-старонкай у спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў былі занесены аднайменныя старонкі ў сацыяльных сетках «Одноклассники» і Facebook. Рашэнне пра гэта 27 студзеня 2022г. было прынята судом Чыгуначнага раёну Гомеля.
За рэпосты матэрыялаў з так званых «экстрэмісцкіх» крыніц у заканадаўства сучаснай Беларусі прадугледжана адміністрацыйнае пакаранне ў выглядзе штрафу або арышту. Практыка апошняга часу паказвае, што грамадзян могуць пакараць нават за падпіску на «экстрэмісцкую» старонку ў сацыяльных сетках – гэта ўжо расцэньваецца як намер да распаўсюду.
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!