Топ камунальных праблем Віцебшчыны. Спіс віцебскага актывіста
У гэтым спісе аўтар не закранае пытанні нізкіх заробкаў, цяжкасцяў працаўладкавання ці палітычнага пераследу грамадзян — яго пералік тычыцца хутчэй інфраструктурна-бытавых праблем рэгіёну.
З гэтым спісам можна пагаджацца, яго можна аспрэчваць, але ўлічваць, вядома, прыйдзецца.
Гарадскія праблемы рэгіёну
1. Дзясяткі затопленых каналізацыйнымі адходамі сутарэнных памяшканняў віцебскіх шматпавярховак (колькасць відэасюжэтаў ад дзяржаўных медыяканалаў налічвае ўжо больш за тры дзясяткі, а паведамленняў у сацсетках ад саміх грамадзян назіраецца да паўсотні);
2. Недахоп рэйсаў грамадскага транспарта і яго нерэгулярнасць (на шматлікіх маршрутах людзі на сталай аснове скардзяцца на недахоп транспарта);
3. Высокая ямачнасць дарог, нізкая якасць іх рамонту (у некаторых месцах, як сцярджаюць аўтаўладальнікі, ўжо праз паўгода зноў трэба рамантаваць);
4. Вялікая колькасць адкрытых люкаў у месцах агульнага карыстання ў гарадах (нават каля дзіцячых садкоў, у парках, на плошчах);
5. Шмат рэкламы наркамаркетаў (нават на сценах будынкаў устаноў адукацыі, а таксама ў парках, алеях);
6. Немагчымасць патрапіць да лекараў-спецыялістаў (з-за іх недахопу);
7. Частыя выпадкі абрэзкі дрэў у горадзе пад «слуп» — напісана мноства зваротаў, работнікі і чыноўнікі караюцца, але і практыка ўсё роўна не знікае;
8. Недахоп бясплатных (ды і платных таксама) грамадскіх прыбіральняў у гарадах і пасёлках;
9. Недахоп дзіцячых пляцовак на дваровых тэрыторыях, састарэлае і непрыдатнае абсталяванне на іх;
10. Адсутнасць абсталяваных месцаў для зімовага дзіцячага адпачынку (напрыклад, горак для спуску на цюбінгах);
11. Капітальныя рамонты жылфонду ідуць з вялікімі спазненнямі тэрмінаў — у некаторых выпадках пратэрмінаванасць ужо перавышае 5 гадоў;
Сельскія праблемы рэгіёну
Некаторыя праблемы паўтараюцца і з тых, што раней пазначаныя для гарадскога насельніцтва, але ёсць і сваё асобныя.
12. Нізкі асартымент у сельскіх крамах (асабліва райспажыўтаварыства): вяскоўцы скардзяцца нават на недахоп самых звычыйных тавараў — ад запалак да малочнай прадукцыі;
13. Аварыйныя пад’ездныя дарогі да многіх сельскіх могілак: з такімі скаргамі вяскоўцы прыходзяць на прыёмы ў мясцовыя саветы дэпутатаў.
На Витебщине похитители людей орудуют чаще всего в одиночку
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!