Траіх віцяблян абвясцілі ў вышук, без суду назваўшы іх вінаватымі па ч.2 арт. 342 КК РБ

Автор:
Опубликовано:
5
Январь
2024
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебск Политика


Пра тое, што ягоны партрэт з“явіўся на стэндах «Іх шукае міліцыя», праваабаронцу Паўлу Левінаву паведамілі знаёмыя з Віцебска. Яны распавялі, што ягоны фотаздымак, а таксама фотаздымкі праваабаронцы Ірына Траццяковай і жыхаркі абласнога цэнтра Таццяны Філімонавай суправаджае наступны тэкст:

«Першамайскі РАУС г.Віцебска за здзяйсенне злачынства, падугледжанага ч.2 арт 342 КК РБ ( Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх) шукае» дадзеных асобаў. Прычым у абвестцы пра Левінава значыцца, што ён здзейсніў некалькі злачынстваў, кваліфікаваных паводле згаданага вышэй крымінальнага артыкула.

Даведаўшыся пра гэта, праваабаронца напісаў зварот да Пракурора горада Віцебска Андрэя Шклярэўскага, бо лічыць, што ў дачыненні да яго складальнікі аб“явы парушылі прэзумпцыю невінаватасці. У прыватнасці, Левінава абурыла, што яго публічна назвалі злачынцам, хаця суду, які прызнаў бы яго вінаватым паводле ч.2 арт. 342 КК РБ, не было. Не кажучы ўжо пра тое, што ў абвестцы яго назвалі вінаватым адразу ў некалькіх злачынствах.

Таксама ён звяртае ўвагу пракурора на сваю актыўнасць у праваабарончай дзейнасці і адсутнасць намераў хавацца ад міліцыі. Так, ён перыядычна звяртаецца ў розныя дзяржаўныя органы па пытаннях абароны правоў беларусаў, і адкрыта паведамляе свае кантакты, не мяняў нумар тэлефона, дасяжны праз Вайбер і іншыя мэсэнджары.

Праваабаронца просіць пракурора аднавіць ягонае права на прэзумпцыю невінаватасці, прыцягнуць да адказнасці асобаў, якія яе парушылі, і праінфармаваць яго пра вынікі.

Праваабаронца Ірына Траццякова звярнулася з падобнай скаргай на парушэнне прэзумпцыі невінаватасці да каіраўніка абласной структуры МУС , генерала-маёра міліцыі Андрэя Любімава. Яе таксама абурыла, што супрацоўнікі Першамайскага РАУС называюць яе «злачынцай» без судовага разбіральніцтва.

Такім чынам, віцебскія міліцыі ўскосна пацвердзілі, што супраць траіх жыхароў Віцебска распачатыя крымінальныя справы. Як паказвае практыка, паводле ч.2 арт 342 КК РБ людзей прыцягваюць да крымінальнай адказнасці паводле паслявыбарчых падзеяў 2020г.

«Маім знаёмым перыядычна паступаюць тэлефанаванні са следчага камітэта і з міліцыі, іх распытваюць пра тое, адкуль яны мяне ведаюць, пры якіх абставінах пазнаёміліся. А таксама пра тое, чым я займаюся»,— дадае праваабаронца Левінаў.

vitebskspring.org

Власти возбудили уголовное дело в отношении правозащитника Павла Левинова по «народной» статье

Метки: ,
Комментарии: