Твітэр «Віцебскай Вясны» таксама прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі»
Адпаведнае рашэнне, што даволі нечакана, прыняў суд Ленінскага раёну Берасця. У судовай пастанове ад 19 чэрвеня гаворыцца, што «экстрэмісцкімі матэрыяламі» прызнаны «кантэнт у акаўнце «Вiцебская Вясна» сацыяльнай сеткі Twitter. Гэты рэсурс, заснаваны ў верасні 2018г., мае каля 250-ці сталых чытачоў. Праваабаронцы просяць усіх быць асцярожнымі: калі вы знаходзіцеся ў Беларусі, то пазбягайце каментароў і рэпостаў з інтэрнэт- рэсурсаў «Віцебскай Вясны». Падпіска на іх таксама можа быць расцэнена як распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў».
6-га сакавіка гэтага году «экстрэмісцкім» быў прызнаны Тэлеграм-канал «Віцебскай Вясны, адпаведнае рашэнне прыняў суд Кастрычніцкага раёну Віцебску. Летась у спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў трапіў сайт «Віцебская Вясна», аднайменныя старонкі ў сацыяльных сетках «Одноклассники» і Facebook. Рашэнне пра гэта 27 студзеня 2022г. было прынята судом Чыгуначнага раёну Гомеля. Усе гэтыя рэсурсы былі створаны мясцовымі праваабаронцамі і журналістамі дзеля таго, каб пашыраць сярод жыхароў Віцебшчыны абʼектыўную і поўную інфармацыю, датычную найперш да тэмы правоў чалавека – як грамадзянскіх і палітычных, гэтак і сацыяльных, эканамічных, культурных.
Будзьце асцярожныя, але памятайце: на чытанне навінаў адміністрацыйная адказнасць не распаўсюджваецца. Арышт або штраф можа быць прысуджаны толькі за «спрыянне» пашырэнню кантэнту так званай «экстрэмісцкай інфармацыі».
Суды Віцебскай вобласці прызналі амаль 100 электронных СМІ “экстрэмісцкімі”
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!