Тыдзень памяці Уладзіміра Караткевіча распачаўся ў Аршанскім раёне

Автор:
Опубликовано:
23
Ноябрь
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Авторы Витебская область Культура


Традыцыйна ў дзень нараджэння У. Караткевіча, 26 лістапада, у аршанскім гарадскім дзіцячым парку “Казачная краіна” каля помніка пісьменніку адбудуцца літаратурныя чытанні “Быў. Ёсць. Буду”. Чытанні пройдуць у рамках Тыдня памяці, які арганізуецца штогод у Аршанскім музеі У. С. Караткевіча. У чытаннях бяруць удзел школьнікі найбліжэйшых школ, у тым ліку СШ№3, якой нададзена імя пісьменніка-земляка. Звычайна імпрэза сканчваецца ўскладаннем кветак да помніка, усталяванага ў 1992г., (аўтар – вядомы беларускі скульптыр Ігар Голубеў).

Падчас Тыдня адбудзецца шэраг мерапрыемстваў, у тым ліку прэзентацыя кніг аршанскіх паэтаў – удзельнікаў народнага літаратурнага аб’яднання “Дняпроўскія галасы”, дэманстрацыя анімацыйных фільмаў паводле казак Уладзіміра Караткевіча ў музейнай кіназале. Чакаецца з’яўленне шэрагу публікацый у сацыяльных сетках музея Уладзіміра Караткевіча.

Публічныя святкаванні дня народзінаў Уладзіміра Караткевіча, які нарадзіўся ў Оршы 26 лістапада 1930г., распачаліся яшчэ ў 1980-я гады дзякуючы ініцыятыве настаўніцы Ліліі Радомскай, якая пачала збіраць экспанаты для школьнага музея ў той школе, дзе некалі вучыўся будучы пісьменнік. З часам у Оршы з’явіліся і сапраўдны музей Уладзіміра Караткевіча, і помнік, і вуліца, якая носіць ягонае імя, а ў перспектыве – стварэнне музейнага філіяла ў бацькоўскай хаце пісьменніка, дзе быў створаны знакамітую гістарычна-прыгодніцкую аповесць “Дзікае паляванне караля Стаха”.

Выстава да народзінаў Караткевiча адкрылася ў Оршы

Метки: ,
Комментарии: