У бібліятэцы Гарадоцкага каледжа зрабілі танк з тамоў энцыклапедыі

Автор:
Опубликовано:
16
Ноябрь
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Авторы Витебская область


Загадчыца бібліятэкі аграрна –тэхнічнага каледжа Людміла Шостак вырашыла такім чынам прывіваць выхаванцам цікаўнасць да літаратуры. Маўляў, разнастайнасцю кніг на паліцах цяперашнюю моладзь не прывабіш, таму варта праяўляць крэатыўнасць. Бо і раней маладыя людзі хадзілі ў бібліятэкі нячаста, а цяпер дык і зусім аддалі перавагу разнастайным гаджэтам.

танк
Фото: vitvesti.by

Спадарыня Шостак пахвалілася гарадской газеце “Витебские вести”, што ўжо некалькі гадоў бібліятэкі вырабляюць з кніжак “аб’ёмныя кампазіцыі”. Адна з апошніх – гэта выява танка, складзеная з некалькіх дзясяткаў розных выданняў, у тым ліку з пазнавальных тамоў Беларускай савецкай энцыклапедыі. Цяжка сказаць, наколькі такі утылітарны падыход да друкаваных выданняў паспрыяе павазе да літаратуры. Але загадчыца бібліятэкі перакананая: з дапамогай падобных арт-аб’ектаў да навучэнцаў каледжа можна данесці, што кніга – гэта не проста літаратурны твор, навуковая праца ці шматфункцыянальны даведнік, а яшчэ і “карысная і шматфункцыянальная рэч, як смартфон”.

Людміла Шостак мяркуе, што галоўнае — гэта здзівіць моладзь. І пасля таго, як наведнікі бібліятэкі пералічаць колькасць кніжак у “аб’ёмнай кампазіцыі” і ацэняць арыгінальнасць макета танка, яны абавязкова зацікавяцца зместам выданняў, з якіх ён складзены.

В Полоцке проведут молодежный танцевальный флешмоб

Метки: ,
Комментарии: