У Браславе затрымалі супрацоўнікаў Музея традыцыйнай культуры. Дырэктарку асудзілі на 15 сутак

Автор:
Опубликовано:
25
Декабрь
2023
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебская область Политика


«Хапун» адбыўся ноччу з 21 на 22 снежня: затрымалі 7 чалавек. Міліцыянты ўрываліся ў кватэры, рабілі ператрусы і забіралі людзей. На сённяшні дзень чацвера затрыманых ўжо асуджаныя на 15 сутак – гэта сямейныя пары Рулевічаў і Зінкевічаў. Элеанора Зінкевіч – дырэктарка музейнай установы. Мясцовыя жыхары распавядаюць, што яшчэ трое з тых, у каго правядлі начныя ператрусы, пакуль на волі. Але яны таксама маюць позвы ў суд.

За што асудзілі тых, хто трапіў за краты адразу пасля затрымання, невядома. Адзіная версія – распаўсюд так званых «экстрэмісцкіх» матэрыялаў. Прычым усе, хто трапіў пад «хапун», — людзі абсалютна апалітычныя, а дырэктарка Музея традыцыйнай культуры і іх родных дык і ўвогуле адкрытая прыхільніца дзяржаўнай ідэалогіі. Далейшы лёс музейных супрацоўнікаў невядомы, найхотчэй, іх зволяць, мяркуюць у Браславе. Адкрытыс застаецца пытанне, дзе ў такім выпадку браць адмыслоўцаў на вызваленыя пасады. Хіба што набраць у штат першых-лепшых, і тады музей будзе працаваць проста як будынак, куды за квіткі ходзяць наведнікі, а ўся навуковая і даследчыцкая дзейнасць установы будзе спыненыя.

Жыхары Браслава таксама адзначаюць, што практыка начных затрыманняў у райцэнтры ўжо не новая. Так мясцовыя міліцыянты рабілі і раней, бо іх асноўная мэта – запалохванне людзей, каб яны жылі ў страху, што да таксама прыйдуць у любы момант.

vitebskspring.org

Жыхара Віцебскага раёна, асуджанага за абразу прадстаўніка ўлады, уключылі ў «Спіс экстрэмістаў»

Метки: ,
Комментарии: