У дзіцячы садок запрасілі ветэрана, але не вайны. І зладзілі «святкаванне»
Пра ўрачыстае мерапрыемства да Дня перамогі, якое зладзілі ў віцебскім дзіцячым садку №14 «Верасок», распавяла газета «Витьбичи». Дашкольнікаў апранулі ў «вайсковую» форму, запрасілі да іх удзельнікаў вайскова-патрыятычнага клуба і кінолага з сабакам, накармілі «салдацкай кашай». Адным словам, усе належныя атрыбуты святкавання прысутнічалі, у тым ліку абавязковы ўдзел ветэрана – Льва Мікалаевіча Ягорава. Газета падкрэслівае ягоны ветэранскі статус, але маніпулюе сапраўднымі звесткамі, фактычна падманвае чытачоў.
Справа ў тым, што Л.М. Ягораў – ветэран працы, а не вайны. А яшчэ ён малалетні вязень— адпаведна, браць удзел у Другой Сусветнай вайне ён не мог у сілу ўзросту. Але гарадская дзяржаўная газета ўпарта сцвярджае, што ён «ветэран», які перажыў нягоды нялёгкага часу. І гэта насамрэч так. Але чаму б не расказаць усю праўду пра чалавека, які насамрэч заслугоўвае павагі? Ці слова «ветэран» падаецца аўтарам больш гераічным?
«У детей обязательно должны быть герои и идеалы, которыми они будут гордиться. Наши ветераны, современные военнослужащие, которые стоят на защите рубежей страны, – вот тот пример, на который должно равняться подрастающее поколение», — сказала загадчыца дашкольнай дзіцячай установы Алена Здзесева.
І яна мае рацыю. Але, каб выхаваць павагу да герояў і гонар за іх, пра гэтых людзей трэба гаварыць праўду. Няма яснасці, як прадстаўлялі Льва Мікалаевіча выхаванцам дзіцячага садка, але ў газетным артыкуле ні слова не сказана пра тое, як госць дашкольнікаў стаў малалетнім вязнем, ці быў ён у канцлагеры і ў якім, дзе працаваў у сталым узросце, атрымаўшы званне ветэрана працы.
На Докшыччыне мілітарызуюць акцябрат і піянераў. Яны спаборнічаюць у манеўраванні і размініраванні
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!