У Гомелі распачаўся суд па «справе Рабочага Руху». Сярод падсудных – двое з «Нафтану»

Автор:
Опубликовано:
9
Ноябрь
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Авторы Беларусь Политика



Па «справе Рабочага Руху» судзяць адразу 10 палітвязняў, сярод іх Аляксандр Капшуль, былы юрысконсульт ААТ «Нафтан», і ягоны калега Ігар Мінц. Капшуля вінавацяць па трох артыкулах Крымінальнага Кодэксу: па ч.2 арт. 295 (Незаконныя дзеянні ў адносінах да агнястрэльнай зброі), ч.1 арт. 356  (здрада дзяржаве), ч.3 арт.361-1  (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання і ўдзел у ім). Мінца – па двух артыкулах Крымінальнага Кодэксу: па ч.1 арт. 356  (здрада дзяржаве), ч.3 арт.361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання і ўдзел у ім). Старшынюе на працэсе суддзя Аляксандр Піскуноў.

Згодна з матэрыяламі справы, удзельнікі «Рабочага руху» вінаватыя ў тым, што  «ажыццяўлялі супрацьпраўную дзейнасць па зборы і наступнай перадачы замежнай дзяржаве і арганізацыі, іх прадстаўнікам (у тым ліку спецслужбам ЗША і Літвы) службовай інфармацыі абмежаванага характару ў дачыненні да беларускіх субʼектаў гаспадарання пра спосабы абыходу мер абмежавальнага характару (санкцый), а таксама механізмах процідзеяння такім спосабам».

Аляксандра Капшуля затрымалі ў верасні 2021 году ў Расійскай Федэрацыі, дзе ён быў па прыватных справах. Калі пачаліся затрыманні, Капшуль паехаў у Маскву, каб адтуль выехаць у Варшаву. Але проста па дарозе ў цягніку «Варонеж-Масква» у Аляксандра праверылі дакументы супрацоўнікі ФСБ. Ён зразумеў, што па прыездзе ў расійскую сталіцу яго затрымаюць, і на хаду выскачыў з цягніка. Капшуль зламаў нагу і вывіхнуў руку, але змог дабрацца да мяжы з Украінай. Расійска-ўкраінскую мяжу Капшуль вырашыў прайсці легальна. На памежным пункце яго затрымалі, пасля супрацоўнікі ФСБ вывезлі мужчыну ў Беларусь і перадалі супрацоўнікам КДБ. Пасля мужчыну змясцілі ў СІЗА КДБ.

Да Ігара Мінца прыйшлі з вобшукам 22 верасня 2021 г., а на наступны дзень затрымалі і з Наваполацку павезлі ў Мінск у СІЗА КДБ. Пазней яго перавялі ў СІЗА-3.

18 кастрычніка 2021 года – амаль праз месяц пасля затрымання фігурантаў справы – «Рабочы Рух» быў прызнаны экстрэмісцкім фарміраваннем. Гэта стала першым экстрэмісцкім фарміраваннем у Беларусі (цяпер іх 98).

Былы юрысконсульт ААТ «Нафтан» Аляксандр Капшуль абвінавачваецца па трох крымінальных артыкулах

Метки: , ,
Комментарии: