У калоніі памёр палітвязень Мікалай Клімовіч
У калоніі памёр палітвязень Мікалай Клімовіч.
Праваабаронцам «Вясны» стала вядома, што ў віцебскай калоніі № 3 памёр 61-гадовы палітзняволены блогер з Пінска Мікалай Клімовіч. Яго асудзілі да года калоніі за карыкатуру на Лукашэнку. Такі прысуд вынес суддзя Пінскага раёна і г. Пінска Андрэй Бычыла па прапанове пракурора Іллі Гузарэвіча, негледзячы на тое, што Мікалай Клімовіч меў інваліднасць II групы па сэрцу. Мужчыну арыштавалі ў залі суда, бо да прысуду ён быў на волі.
Мікалая нядаўна этапавалі ў калонію, дзе ён неўзабаве памёр. Падрабязнасці высвятляюцца, піша «Вясна».
З пачатку года ў Віцебскім рэгіёне выяўлена і пакарана больш за 200 «экстрэмістаў»
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!