У Міёрах за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў работніка мясакамбіната арыштавалі на 7 сутак

Автор:
Опубликовано:
15
Апрель
2023
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебская область Политика


Суддзя суда Міёрскага раёна Ірына Яскевіч 4 красавіка пастанавіла за распаўсюджванне «экстрэмісцкіх» публікацый у сацыяльнай сетцы Інстаграм падвергнуць адміністрацыйнаму арышту тэрмінам на сем сутак жыхара Міёра Яўгена Бурака, які працуе абвальшчыкам мяса на мясцовым мясакамбінаце.

Згодна з пратаколам, які паступіў у суд з аддзялення міліцыі, Яўген, у асабістым профілі, адкрытым для агляду 306 падпісчыкам, у сацыяльнай сетцы Інстаграм размясціў і захоўваў з мэтай распаўсюджвання інфармацыйную прадукцыю ўключаную ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

У судовым пасяджэнні Бурак растлумачыў, што не аспрэчвае факта знаходжання ўказанай у пратаколе інфармацыйнай прадукцыі, аднак названую інфармацыю з мэтай распаўсюджвання не захоўваў і не размяшчаў, падпіску ажыццявіў у 2020 годзе, калі дадзеная інтэрнет-старонка не была прызнана экстрэмісцкай.

Суддзя Яскевіч, ацаніўшы сабраныя па справе доказы, прыйшла да высновы, што віна правапарушальніка пацвярджаецца тлумачэннямі і пісьмовымі матэрыяламі справы. Г.зн. у дзеяннях Бурака ёсць усе прыкметы адміністрацыйнага правапарушэння, прадугледжанага ч.2 арт.19.11 КаАП, а менавіта ў захоўванні з мэтай распаўсюджвання інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

За здымак расійскай вайсковай тэхнікі жыхар Оршы атрымаў два гады калоніі

Метки: ,
Комментарии: