У Мёрах судзяць настаўніка і краязнаўцу Вітольда Ермалёнка

Автор:
Опубликовано:
13
Декабрь
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебская область Политика


Вітольд Антонавіч, настаўнік найвышэйшай катэгорыі, стваральнік некалькіх музеяў, кіраўнік музейнага абʼяднання «Спадчына Міёрскага краю», лаўрэат дзяржаўнай прэміі «За духоўнае адраджэнне», уганараваны ў 2010-м годзе званнем «Чалавек года Віцебшчыны», быў затрыманы 30-га лістапада ў Мёрах. У той дзень пасля ператрусаў было затрымана ад 11 да 13 чалавек. Затрыманні праводзіліся на Мёрскім металапракатным заводзе, а таксама сілавікі прыйшлі да некалькіх жыхароў райцэнтру. Разам з бацькам быў затрыманы і Антон Ермалёнак.

Як далей разгортваліся падзеі вакол затрыманых, застаецца не вядомым. Найверагодней, іх да 72-х гадзін трымалі пад вартай, а потым адпусцілі да суду. 12 снежня ў Мёрскім раённым судзе прызначаны да разгляду справы Вітольда Ермалёнка і Аляксандра Бучынскага. Абодвух вінавацяць паводле ч.2 арт.19.11 КаАП за распаўсюд так званых «экстрэмісцкіх матэрыялаў». Як правіла, гэта рэпосты ў сацыяльных сетках. 13 снежня па гэтым самым артыкуле будуць судзіць Дзмітрыя Буслаева.

Аляксандр Бучынскі – вядомы ў Мёрах прадпрымальнік, Дзмітрый Буслаеў – працаўнік металапракатнага завода. Поводле асобных паведамленняў ад блізкіх, у ліку затрыманых у Мёрах быў 40-гадовы Сяргей Ерафееў, і яго пасля затрымання павезлі ў Віцебск. Сяргея Ерафеева таксама вінавацяць за рэпосты «экстрэмісцкіх» матэрыялаў, а яшчэ за так званае «пікетаванне ў інтэрнэце» – за выявы ўкраінскіх сцягоў, беларускай нацыянальнай сімволікі і фотаздымкі з пратэстаў 2020г. у сацыяльных сетках.

Сярод затрыманых у Мёрах – знакаміты настаўнік і краязнаўца Вітольд Ермалёнак

Метки: , ,
Комментарии: