У Наваполацку напярэдадні святкавання юбілею горада затрымалі музыкаў
Гэтымі днямі Наваполацк адзначае сваё 65-годдзе, у праграме анансаваны канцэрты мясцовых выканаўцаў. Напярэдадні, 6-га чэрвеня, адбыліся затрыманні вядомых у горадзе музыкантаў — вакаліста Detroit Hills Аляксея Запасніка і басіста BTTF Арцёма Новікава. У чым звінавацілі абодвух, пакуль не вядома.
Абодва музыкі – працаўнікі ААТ «Нафтан». Заводская шматтыражка «Веснік «Нафтана» не аднойчы распавядала пра іх захапленне музыкай. У музычных колах Арцёма Новікава ведаюць яшчэ і як уладальніка вінтажнай бас-гітары, якую на замову прывезлі з ЗША, прычым гэты інструмент лічыцца найлепшай бас-гістарай у Наваполацку.
Абодва наваполацкія гурты маюць сваіх прыхільнікаў у асяродку мясцовых жыхароў, затрыманне музыкаў шырока абмяркоўваецца ў родным горадзе.
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!