У Наваполацку выбарчыя камісіі на два дні раней, чым вызначына выбарчым кодэксам, пачалі рэгістрацыю ініцыятыўныя груп

Автор:
Опубликовано:
21
Декабрь
2023
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебская область Политика


Тры ВК 15 снежня (а згодна з графікам кампаніі пачынаць трэба было с 17 снежня) зарэгістравалі 5 ініцыятыўных груп па зборы подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у дэпутаты Наваполацкага гарсавета, дзве ІГ па вылучэнні ў Віцебскай абласной Савет дэпутатаў і адну ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. З васьмі прэтэндэнтаў на дэпутацкія месцы 6 сябраў Беларускай партыі «Белая Русь», два — сябра Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці і адзін — беспартыйны.

Акруговай выбарчай камісіі №24 па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў зарэгістравала ініцыятыўную групу па вылучэнні кандыдатам у дэпутаты дзеючага дэпутата парламента Дзяніса Карася.

Дэпутат Карась, з’яўляецца сябрам Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці і адначасова старшынёй Наваполацкай гарадской арганізацыі гэтай жа партыі, у якой налічваецца больш за 70 актыўных сябраў. Акрамя таго, ён з`яўляецца актывістам грамадскага аб`яднання «Белая Русь».

У аблСавет вылучаюцца дзве жанчыны члены РП “Белая Русь”: дырэктар мясцовай Цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Марыя Караваева і дырэктар Наваполацкага дзяржвучылішча алімпійскага рэзерву Алена Саннікава.

Дэпутатамі Наваполацкага гарсавета маюць намер стаць члены той жа партыі «Белая Русь»: дзеючы старшыня Наваполацкага гарсавета Алег Буевіч, начальнік аддзела спорту і турызму гарвыканкама Пётр Ражкоў, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце завода «Палімір» Сяргей Брыкун, і інжынер ААТ «Нафтан» Павел Марозаў. А таксама член РПТіС старшыня цэхкама вытворчасці №1 ААТ «Нафтан» Дзяніс Красікаў і беспартыйны намеснік генеральнага дырэктара па эканоміцы ААТ «СМТ №16» Уладзіслаў Снігіроў.

Выбарчыя камісіі працягваюць сваю працу па рэгістрацыі ІГ уключна да 15 студзеня 2024 года.

vitebskspring.org

На Віцебшчыне пры вылучэнні зборам подпісаў у раённыя рады кандыдаты маюць няроўныя магчымасці

Метки: ,
Комментарии: