У палітвязня Васіля Бераснева істотна пагоршылася здароўе

Автор:
Опубликовано:
13
Сентябрь
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебская область Политика


Аршанскі актывіст незалежнага прафсаюзу РЭП находзіцца ў менскім СІЗА-1, яго затрымалі 19 красавіка 2022 г. па «справе прафсаюзаў». Пасля За паўгода за кратамі ў яго абвастрыліся праблемы з ныркамі (адну нырку яму выдалілі ў 2018 г., другая цяпер баліць, але належнай дапамогі Васіль Бераснеў не атрымлівае – на шматлікія просьбы наконт медычнага абследавання яму прыходзяць толькі адмовы. Адзінае, што яму ставяць кропельніцы для абязбольвання, але гэта не з’яўляецца паўнавартасным лячэннем.

Пра стан здароўя Васіля Бераснева распавялі ягоныя сваякі, якія мелі спатканне з палітзняволеным. Ён скардзіцца на падвышаны ціск, і гэта вымагае штодзённага прыёму лекавых сродкаў.

Васілю Берасневу – 72 гады, у 1980-х ён быў дырэктарам сельскагаспадарчай вучэльні ў Высокім (мястэчка пад Воршай), і нават кіраўніком Аршанскага райсавету. Аднак пасля таго, як да ўлады прыйшоў Аляксандр Лукашэнка, Бераснеў пакінуў дзяржаўныя пасады і прыйшоў у дэмакратычны рух. Ён нязменна кіраваў Аршанскай арганізацыяй РЭП з 2016-га году, прафсаюзная суполка дзейнічала на тэрыторыі Дубровенскага, Талачынскага і Сенненскага раёнаў Віцебскай вобласці. Пры прафсаюзе працавала юрыдычная служба, якая займалася дапамогай у вырашэнні праблем з працаўладкаваннем, незаконнымі звальненнямі, нявыплатамі заробкаў, іншымі працоўнымі спрэчкамі.

Апроч працы ў прафсаюзе, Васіль Бераснеў займаўся праваабарончай дзейнасцю. У Аршанскім рэгіёне ён быў прадстаўніком Рэспубліканскага праваабарончага грамадскага абʼяднання «Беларускі Хельсінкскі камітэт», якое, па рашэнні Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь, было ліквідаванае 30 верасня 2021 года. Таксама ён браў удзел у працы Аршанскай кааліцыі дэмакратычных сілаў, якая праводзіла ў Воршы і Аршанскім раёне грамадска-палітычныя і культурніцкія імпрэзы.

Цяпер яго вінавацяць паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Для актывіста гэта першая крымінальная справа, хаця падобнае абвінавачанне супраць яго ўжо было выстаўленае яшчэ за ўдзел у аршанскім «Маршы недармаедаў» у 2017-м годзе. Але тады яго асудзілі паводле адміністрацыйнага артыкула 23.34, ён адбыў 14 сутак арышту ў ІЧУ Воршы. Яшчэ раней за ўдзел у так званым несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве Васіль Бераснеў адбываў адміністрацыйны арышт у 2006-м годзе.

vitebskspring.org

Лідар аршанскай суполкі прафсаюзу РЭП Васіль Бераснеў прызнаны палітвязнем

Метки: , ,
Комментарии: