У Расеі за камэнтары ў сацсетках затрымалі яшчэ аднаго беларуса — жыхара Воршы

Автор:
Опубликовано:
30
Май
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебская область


28 траўня ў Санкт-Пецярбургу затрымалі беларуса Андрэя Рускіх, паведамляе dissidentby. Мужчына быў у фэдэральным вышуку за камэнтары ў сацсетках, паведамляецца на ягонай старонцы ў Інстаграм.

Паводле папярэдняй інфармацыі, яго плянуюць экстрадаваць у Беларусь. Цяпер ён знаходзіцца ў СІЗА № 5 Санкт-Пецярбургу.

Андрэй Рускіх — псыхоляг-сэксоляг, псыхатэрапэўт, трэнэр у сфэры трывожных-фабічных і сэксуальных разладаў, якія маюць псыхалягічную аснову. Ён аўтар некалькіх кніг па практычнай псыхалёгіі, таксама ён вядзе сайт і старонкі ў сацсетках, дзе публікуе парады па розных псыхалягічных праблемах.

У СІЗА № 5 Санкт-Пецярбургу цяпер таксама знаходзіцца палітзьняволеная ўражэнка Віцебска Яна Пінчук. Днямі расейскія ўлады адмовілі ёй у наданьні часовага прытулку ў Расеі. 1 чэрвеня адбудзецца суд па экстрадыцыі Яны Пінчук у Беларусь.

vitebskspring.org

За распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў грамадзяне хочуць пакараць чыноўнікаў Пастаўскага райвыканкама

Метки: ,
Комментарии: