У “Шэрай кнізе — 2021” віцебскія праваабаронцы зафіксавалі 350 выпадкаў парушэнняў правоў чалавека

Автор:
Опубликовано:
9
Март
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебская область Политика


Традзіцыйна, на пачатку года, выйшла чарговая «Шэрая кніга», у якой падаецца хроніка парушэнняў правоў чалавека ў Віцебскім рэгіёне са студзеня па снежань 2021 году. Аб’ём кнігі складае 260 старонак, на якіх распавядаецца пра 347 выпадкаў парушэння ўладамі грамадскіх і палітычных правоў жыхароў вобласці. Калі параўноўваць з мінулым годам, колькасць зафіксаваных  парушэнняў у Віцебскай вобласці павялічылася ў 2 разы.

Аўтары выдання падрыхтавалі таксама электронную версію кнігі, якую размясцілі ў інтэрнэце на сайце “Віцебская вясна” (спампаваць можна тут), так што азнаёміцца з яе зместам і пры жаданні надрукаваць можа кожны ахвотны.

У матэрыялах кнігі распавядаецца пра крымінальныя справы супраць актывістаў грамадзянскай супольнасці падчас пратэстаў, факты парушэнняў грамадзянскіх і палітычных правоў, вынікі маніторынгу судовых працэсаў, факты парушэнняў выбарчага заканадаўства, абмежаванне эканамічных свабод, ціск на журналістаў, перашкоды дзейнасці праваабаронцаў, грамадзянскія акцыі, звароты грамадзян у Камітэт ААН па правах чалавека і шмат іншага.

Задакументаваныя выпадкі парушэнняў правоў чалавека ў Віцебскай вобласці, пры неабходнасці, можна выкарыстоўваць у якасці доказаў пераследу грамадзян з боку ўладаў.

vitebskspring.org

Яўген Сцяпанаў: «Мае заявы – гэта мая зброя!»

Метки: , ,
Комментарии: