У Шуміліне знайшліся “алкаголікі-экстрэмісты”

Автор:
Опубликовано:
26
Февраль
2023
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебская область Политика


Групу ў «ВКонтакте» з назвай «Алкоголики Шумилино» дадалі ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Дарма шукаць падтэксту ў назве групы, апелюючы да вядомага выказвання пра “наркаманаў і прастытутак” — удзельнікаў пратэстаў 2020г. У групе, зарэгістраванай у 2014 года, усяго 88 чальцоў, а певедамленні й насамрэч у сваёй большыні прысвечаны “алкагольнай тэме. Таксама тут сустракаюцца абвесткі пра згубленыя ці знойдзеныя рэчы, анонсы канцэртаў, запрашэнні наведаць новую цырульню і гд. Што ж “экстрэмісцкага” было заўважана ў шумілінскай групе, раз МУС вырашыла дадаць яе ў сумнавядомы спіс?

Падобна, справа ўсяго ў адзіным допісе, апублікаваным сёлета ў траўні. Там згаданы Сяргей Ціханоўскі, і ёсць спасылка на мясцовы тэлеграм-канал.

Шумілінскі раённы суд залічыў “алкголікаў” у “экстрэмісты” 15 лютага. Але ў групе дагэтуль размяшчаюцца аб’явы: падобна, іх аўтары не ведаюць, што пішуць у “асяродак экстрэмістаў ”.

Улады Віцебскай вобласці працягваюць рэпрэсаваць сваіх апанентаў

Метки: , ,
Комментарии: