У спісе «экстрэмістаў» з’явіўся чарговы жыхар Воршы
Гаворка ідзе пра палітвязня Яраслава Казакевіча, які яшчэ ў мінулым годзе зняў на відэа перасоўванне расейскай вайсковай тэхнікі праз Аршанскі чыгуначны вузел.
Адзнятае відэа ён даслаў «экстрэмісцкім» каналам, за што 9 снежня мінулага года быў затрымалі. Напачатку “сілавікі” не ведалі, што ў дадзеным выпадку рабіць, таму заялі на яго адміністратыўную справу, паводлі якой суд арыштаваў Яраслава на 15 сутак.
Але пазней следчыя і суд вырашылі, што адпраўка відэа на «забаронены» канал можа лічыцца ўдзелам у экстрэмісцкай дзейнасці і Казакевіч атрымаў два гады зняволення.
Зараз Яраслаў знаходзіцца ў Віцебскім СІЗО №2.
Лісты падтрымкі трэба дасылаць на адрас: СІЗО-2, вул. Гагаріна, 2, 210026, г. Віцебск. Казакевічу Яраславу Васільевічу.
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!