У сюжэце АНТ распавялі, як будуць адбіраць кватэры ў віцебскіх палітэмігрантаў

Автор:
Опубликовано:
21
Май
2024
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебск Политика


У перадачы «Будет дополнено» прапагандыст Ігар Тур пераконваў тэлегледачоў, што «беглых» чакае «справядлівае эканамічнае пакаранне». Паводле ягонах словаў, раз яны заклікалі да эканамічных санкцый у дачыненні да Беларусі, то мусяць адказаць за урон, нанесены эканоміцы. І кампенсавацца гэты ўрон мусіць за кошт продажу іхнай маёмасці. У перадачы паказалі жытло віцебскага журналіста Змітра Казакевіча, актывісткі з Варапаева Ганны Федаронак, віцебскай актывісткі Караліны Цярэнцьевай, навукоўца Віктара Якубава з Наваполацка.

Прыватны дом у аграгарадку Варапаева Пастаўскага раёну, дзе жыла актывістка Ганна Федаронак, быў арыштаваны ў сярэдзіне траўня. Гэты дом сям’я Ганны будавала ўсё сваё жыццё. Знаёмыя перадалі ёй, што маёмасць арыштавана. У перадачы АНТ распавялі, што ў доме праведзены ператрус, падчас якога сілавікі знайшлі паштоўку, намяляваную малодшай дачкой спадарыні Ганны. Паштоўка з бел-чырвона-белым сцяжком дужа не спадабалася Ігару Туру, і ён некалькі хвілін пераконваў гледачоў у тым, што Ганна Федаронак кепская маці. Падкрэсліў таксама, што пасля арышту ў доме адклучылі электрыснасць — « на ўсялякі выпадак», каб не здарылася пажару».

Распавядаючы пра тое, што арыштавана і жытло журналіста Змітра Казакевіча, прапагандыст пусціўся ў тлумачэнні, што чакае жыхароў арыштаваных кватэр, калі іх прададуць. Маўляў, калі гаспадар вінаваты, то да іншых чальцоў сям’і «пытанняў няма». Але ім давядзецца пераехаць. І калі зусім няма куды, то «наша добрая дзяржава» пра іх паклапоціцца, але «у межах разумнага».

Ігар Тур ніякім чынам не тлумачыць, на падставе якіх заканадаўчых актаў грошы ад продажу кватэр «дэструктыўных беларусаў» пайдуць на кампенсацыю ўрону ад увядзення санкцый. Аднак гаворыць пра гэта як пра непазбежнае, акцэнтуючы ўвагу на тым, што Следчы камітэт сабраў інфармацыю пра больш як 100 удзельнікаў сёлетняга святкавання Дня Волі ў розных краінах света. І сцвярджае, што менавіта яны заклікалі да ўвядзення эканамічных санкцый і цяпер мусяць панесці «эканамічнае пакаранне».

Дарэчы, паказаныя ў перадачы кватэры і дамы апанентаў дзейных уладаў аніяк не адпавядаюць зметсу старога прапагандысцкага прыёму пра тое, што «за замежныя грошы яны прадавалі Радзіму і цяпер шыкуюць. Ні шматпавярховых катэджаў, ні шматпакаёвых кватэр няма у візуальным матэрыяле няма, з чаго вынікае, што вымушаныя палітэмігранты жылі ў Беларусі вельмі сціпла і мусілі кінуць маёмасць, якая была галоўным здабыткам за ўсё іхнае жыццё.

vitebskspring.org

Силовики выломали двери в квартире известного витебского журналиста

Метки: ,
Комментарии: