У Талачыне адбыўся фінал шостага конкурсу турыстычных фільмаў

Автор:
Опубликовано:
9
Ноябрь
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебская область Культура


Фінал шостага Адкрытага конкурсу аматарскіх турыстычных фільмаў«Путешествуем по Синеокой» прайшоў у Талачынскім раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці.
У гэтым годзе ў конкурсе колькасць удзельнікаў дасягала 34. Усяго на конкурс былі прадстаўленыя 48 фільмаў.

Асноўная частка удзельнікаў прыехалі розных куткоў Беларусі, двое — з Расіі (Бранск, Смаленск). У склад журы ўвайшлі аўтар ідэі конкурсу, кіраўнік народнай кінастудыі «Летапіс» РЦКіНТ Дзмітрый Іўчанка. Таксама ў ацэнцы прадстаўленых фільмаў бралі ўдзел рэжысёр кінастудыі «Беларусьфільм» Яўген Сяцько, загадчык сектара спорту і турызму Талачынскага райвыканкама Руслан Лукашэвіч, дырэктарка сеткі турыстычных крамаў «Траверс» Таццяна Тутубаліна, член Федэрацыі прыгодніцкіх гонак і арганізатар маршрутаў па Беларусі Ігар Січкар.

Традыцыйна ў фае Цэнтра культуры была арганізавана рэтратурыстычная выстава, адначасова яна выконвала і функцыі фотазоны. У глядацкай зале гасцям мерапрыемства былі прадэманстраваны ўрыўкі конкурсных фільмаў, а пасля, пакуль журы вызначала пераможцаў, былі паказаныя фільмы мінулагодніх конкурсаў.

Сёлета конкурс турыстычных фільмаў праводзіцца ўжо 6-ты раз. На агляд журы свае працы даслалі турысты -аматары кінамастацтва, а таксама самадзейныя творчыя калектывы. Галоўнай мэтай гэтага маленькага кінафестывалю з’яўляецца папулярызацыя ўнутранага турызму, прыцягненне жыхароў Беларусі да актыўнага ладу жыцця.

В Новополоцке пройдет Международный конкурс юных исполнителей эстрадной песни «Халі-Хало»

Метки: ,
Комментарии: