У Віцебскай вобласці арганізоўваць і праводзіць рэферэндум будзе камісія практычна з тым жа складам, што і прэзідэнцкія выбары

Автор:
Опубликовано:
26
Январь
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебская область Политика


26 студзеня 2022 года адбылося першае паседжанне Віцебскай абласной камісіі па правядзенні рэферэндуму. Склад абласная камісія па персаналіях мала чым адрозніваецца ад складу, які арганізоўваў і праводзіў жахлівую па палітычных наступствах для грамадства і дзяржавы выбарную кампанію 2020 года. Вынікі волевыяўлення грамадзян у гэтай кампаніі, на думку многіх экспертаў і палітолагаў, былі сфальсіфікаваны.

У цяперашнюю абласную камісію ўвайшлі старыя правераныя мінулымі электаральнымі кампаніямі кадры, якія ўмеюць арганізаваць і правесці на тэрыторыі вобласці галасаванне з патрэбным вынікам, пры строгім выкананні выбарчага закону. Але ёсць і добрая навіна. У адрозненне ад 2020 года ў склад сёлетняй камісіі не ўвайшлі прадстаўнікі партыі БНФ і Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці.

А ў астатнім, сенсацый не адбылося. Старшынёй Віцебскай абласной камісіі па рэферэндуме аднадушна і безальтэрнатыўна быў абраны начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама Дзмітрый Хама. Зміцер Леанідавіч на гэтай палітычна адказнай пасадзе сёмы, і думаецца яшчэ, не апошні раз. Трэба спадзявацца, што улічваючы сталы узрост сяброў камісіі і чарговую высокую хвалю каронавіраснай інфекцыі, паседжані будуць праходзіць з выкарыстаннем масачнага рэжыму.

Намеснікам старшыні старшыні абралі галоўнага спецыяліста ўпраўлення ідэалагічнай працы і па справах моладзі аблвыканкам Вячаслава Хрола.

Пасля дзейснай працы з ідэалагічна дакладным вынікам у складзе выбарчай камісіі на прэзідэнцкіх выбарах Вячаслаў перасеў з крэсла першага сакратара абласной арганізацыі ГА «БРСМ» у крэсла галоўнага спецыяліста па ідэалогіі аблвыканкама.

Гэтае перамяшчэнне адбылося ў лістападзе 2020, адразу ж пасля завяршэння выбараў і трэба меркаваць, стала платай Хролу за адданасць «секце сведак 80%».

Аднак трэба падзякаваць Хролу за тое, што, будучы начальнікам БРСМа, ён выгадаваў у гэтай арганізацыі велізарную колькасць “змагароў”, якія ўвосень 2020 года пад бел-чырвона-белымі сцягамі пратэставалі супраць фальсіфікацыі вынікаў галасавання.

Цяпер за гэта яны «матаюць тэрміны» па калоніях і «хіміях», а «камсамольскі важак» ганебна кінуў свае «зграю» і падаўся «на Поўнач» рабіць кар’еру.

Сакратарам камісіі зноў выбралі Святлану Ільюшчанку, дырэктара Вольгаўскай ясляў-сада–базавай школы. Пра яе вядома толькі тое, што яна валодае прынцыповай беспрынцыповасцю ў барацьбе з апанентамі ўлады і як кажуць яе знаёмыя і калегі, «Святлана Мікалаеўна, адкрытая аматарка «рускага свету»».

І хоць у прэсе пакуль не апублікаваны ўвесь спіс сяброў камісіі, але ўжо ў яе складзе заўважаны: галоўны камуніст Віцебскай вобласці дырэктар Віцебскага філіяла Міжнароднага ўніверсітэта «МІПСА» Аляксандр Дзядзінкін, кіраўнік Кастрычніцкай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Наталля Ляпёшкіна, старшыня Віцебскай абласной Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» Валяр’ян Мацкевіч.

У працы камісіі прыняў удзел старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў, на якім ляжыць асабістая адказнасць за арганізацыйнае і ідэалагічнае забеспячэнне правядзення Віцебскай вобласці рэферэндуму з правільным для уладаў вынікам, піша vitebskspring.org.

Суды ўзяліся за старое: з пачатку года 7 Інтэрнет-рэсурсаў прызналі экстрэмісцкімі

Метки: ,
Комментарии: