У Віцебскай вобласці на вытворчасці пачасціліся выпадкі траўматызму

Автор:
Опубликовано:
23
Сентябрь
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебская область


У бягучым годзе ў Віцебскай вобласці ў выніку няшчасных выпадкаў на вытворчасці загінулі 10 работнікаў, цяжкія траўмы атрымаў 51 чалавек. Рызыку траўміравання і гібелі на вытворчасці найбольш падвяргаліся вадзіцелі аўтамабіляў, жывёлаводы і дапаможныя рабочыя. Сярэдні ўзрост пацярпелых — 47 гадоў. Значны рост узроўню вытворчага траўматызму зафіксаваны на тэрыторыі Бешанковіцкага, Віцебскага, Лёзненскага, Міёрскага, Аршанскага, Пастаўскага, Шаркаўшчынскага, Шумілінскага раёнаў і Наваполацка.

Калі за 8 месяцаў 2022 года агульная колькасць траўміраваных на вытворчасці па рэспубліцы знізілася на 13 працэнтаў, то ў Віцебскай вобласці гэты паказчык вырас на 12 працэнтаў (са 129 да 145), асабліва па катэгорыі «лёгкія траўмы» (з 63 да 84), а каэфіцыент частаты вытворчага траўматызму склаў 36,5, што на 26% вышэй за паказчык па Беларусі.

Найбольш частымі прычынамі няшчасных выпадкаў, якія адбыліся на працоўным месцы, з’явіліся нездавальняючая арганізацыя вытворчасці прац і ўтрыманне працоўных месцаў, парушэнне працоўнай дысцыпліны, не ўжыванне працаўнікамі сродкаў індывідуальнай абароны з прычыны іх нявыдачы працадаўцам.

Вынікам неэфектыўнай працы па забеспячэнні дысцыпліны з’яўляецца п’янства на вытворчасці. Калі па выніках мінулага года колькасць траўмаў з работнікамі ў алкагольным ап’яненні скарацілася, то за 8 месяцаў бягучага зафіксаваны два смяротныя выпадкі і чатыры цяжкія вытворчыя траўмы. Выпадкі здарыліся ў арганізацыях Полацкага, Глыбоцкага, Аршанскага, Пастаўскага раёнаў.

Па выніках расследаванняў гэтых выпадкаў, акрамя таго, што ва ўсіх устаноўлена віна пацярпелых, у чатырох з шасці выпадкаў устаноўлена віна службовых асоб арганізацый.

З пачатку года па падставах Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 года №1 «Аб мерах па ўмацаванню грамадскай бяспекі і дысцыпліны» звольнены 743 работніка. Да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнута больш за 8 тысяч работнікаў.

vitebskspring.org

Травматизм на производстве снизился в два раза в Витебской области

Метки: ,
Комментарии: