У Віцебскай вобласці новы ваенны камісар

Автор:
Опубликовано:
26
Март
2024
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебская область Политика



Загадам Міністэрства абароны на пасаду ваеннага камісара Віцебскай вобласці назначаны палкоўнік Дзмітрый Вальфовіч. Гэта родны брат цяперашняга Дзяржаўнага Сакратара Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнанта Аляксандра Вальфовіча.

Нарадзіўся Зміцер Рыгоравіч у 1972 году ў Расійскай федэрацыі. У 1994-м скончыў Казанскую вышэйшую танкавую камандную вучэльню, затым камандна-штабны факультэт Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. З 1994 года праходзіць ваенную службу ва Узброеных сілах на пасадах афіцэрскага складу, з 2014-га — у сістэме ваенных камісарыятаў. Узнагароджаны медалямі «За бездакорную службу» I і II ступеней, медалём «За адзнаку ў ваеннай службе» III ступені, медалём Суворава.

Як піша “Наша ніва” Зміцер Вольфавіч быў удзельнікам першай чачэнскай вайны. Туды малады лейтэнант патрапіў, пасля таго як яго завербавала Федэральная служба контрвыведкі (ФСК) Расіі. І ўдзельнічаў Вальфовіч у гэтай вайне не ў складзе расейскага войска, а ў чачэнскай апазіцыі Дудаева, якая, на думку контрвыведкі, і павінна была ўзяць уладу ў рэспубліцы. Дзеля гэтага з Масквы апазіцыі дапамагалі зброяй і людзьмі, сярод якіх і быў Вальфовіч.

Такі план крамлёўскіх стратэгаў не спрацаваў, а Вальфовіч трапіў у палон, адкуль звяртаўся да Барыса Ельцына са словамі, што чачэнскі народ сапраўды падтрымлівае Дудаева. Вальфовіч быў вызвалены ў снежні 1994 года.

На прэс-канферэнцыі ў Дзярждуме Зміцер распавёў, што павінен быў атрымаць ад ФСК 6 мільёнаў рублёў за свой удзел у чачэнскай апазіцыі. Гэта выклікала вялікі скандал. Не ўсім, хто трапіў у палон, пашанцавала так, як Вальфовічу.

vitebskspring.org

У Глыбокім абралі так званага кандыдата ў члены Савета Рэспублікі

Метки: ,
Комментарии: