У Віцебскай вобласці практычна вырашана пытанне з карупцыяй. За яе праявы асуджана толькі 0,25% дзяржслужачых

Автор:
Опубликовано:
14
Март
2023
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебская область



Судамі Віцебскай вобласці за 2022 год за здзяйсненне злачынстваў карупцыйнай накіраванасці было асуджана 58 асоб. Гэта на 12,1% менш, чым у 2021 годзе, калі за падобныя злачынныя дзеянні былі прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці 66 чыноўнікаў. З улікам, што ў рэгіёне ў дзяржаўным кіраванні працуюць больш за 23 тыс. чалавек, то можна сцвярджаць, што на Віцебшчыне карупцыя пераможана.

Прысуджаныя да розных тэрмінаў пазбаўлення волі 12 асоб, пазбаўленне права займаць пэўную пасаду або займацца пэўнай дзейнасцю ў якасці асноўнай меры пакарання прызначана тром асобам і 50-ці асобам – у якасці дадатковай меры пакарання. А вось вайсковага або спецыяльнага звання суды пазбавілі толькі трох вайскоўцаў каманднага складу.

У якасці дадатковага пакарання – штрафу суды першай інстанцыі ўжылі ў дачыненні да 36 асуджаным. Адтэрміноўка выканання пакарання прыменена для 21 асуджанаму, ўмоўнае непрымяненне пакарання да трох.

Часцей за ўсё пакаранне за карупцыю былі паблажліва мяккімі. Кожны трэці карупцыянер або 19 чалавекам былі прысуджаныя да абмежавання волі, пры гэтым двое былі накіраваныя ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу і 17 без накіравання. Папраўчыя работы і пакаранне ў выглядзе арышту хабарнікам і раскрадальнікам дзяржаўнай уласнасці не ўжываліся.

Найбольшая колькасць вінаватых асуджаныя за здзяйсненне наступных злачынстваў:

арт.210 (Крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі)– 24 асобы; арт. 430 (Атрыманне хабару) – 13 асоб; арт. 431 (Дача хабару) – 4 асобы; ч. ч. 2, 3 арт. 424 (Злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі) – 6 асобы; ч. ч. 2, 3 арт. 426 (Перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў) – 7 асоб. Усе прысуды ўступілі ў законную сілу і асуджаныя адпраўленыя ў месцы адбыцця пакарання.

Віцебская дэпутатка Таццяна Аўтухова мае намер пераабрацца ў 2024 годзе? Не відавочна

Метки: ,
Комментарии: