У Віцебскай вобласці суды працягваюць прымаць рашэнні па прызнанні матэрыялаў ТГ экстрэмісцкімі

Автор:
Опубликовано:
3
Февраль
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебская область Политика


За студзень 2022 года судамі Віцебскай вобласці было прынята 13 пастаноў аб прылічэнні камунікацыйных рэсурсаў да распаўсюджвальнікаў экстрэмісцкага кантэнту. Адзін з іх сапраўды вёў прапаганду экстрэмізму, а астатнія 12 былі звязаныя з пратэстнай актыўнасцю, якая ўзнікла па прычыне фальсіфікацыі ўладамі вынікаў галасавання падчас прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.

Рашэннем суда Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці ад 18 студзеня 2022 года, тэлеgram-канал з назвай «Шуміліна сёння» прызнаны інфармацыйным рэсурсам, праз які праводзілася распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў.

У той жа дзень з тым жа вынікам суддзя суда Чыгуначнага раёна Віцебска Святлана Варатынская вынесла пастанову ў дачыненні да тэлеgram-канала «NEXTA | HEXTA | НАВІНЫ БЕЛАРУСІ».

19 студзеня за лічаныя хвіліны тelegram-група з назвай «Віцебск і вобласць страйкуе» суд Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці прылічыў да распаўсюджвальнікаў экстрэмісцкіх матэрыялаў.

25 студзеня суддзя суда Кастрычніцкага раёна Віцебску, Алеся Жарыкава, прыняла рашэнне ў дачыненні да ўсіх матэрыялаў, размешчаных у тelegram-групе «Група канала Мікалай Маслоўскі» і на тelegram-каналах «Беларусь ЗА перамены» і «Бібліятэка Экстрэміста». На думку суддзі Жарыкавай гэтыя матэрыялы варта лічыць экстрэмісцкімі.

З усіх вышэйпералічаных рэсурсаў толькі тelegram-канал «Бібліятэка Экстрэміста» сапраўды распаўсюджваў інфармацыю, якую можна расцаніць як экстрэмісцкая.

На названым ТК «Бібліятэка Экстрэміста» размяшчаліся відэаматэрыялы, якія навучаюць стварэнню і арганізацыі дзейнасці баявых груп, супраць тых, хто не вызнаюць ісламскую рэлігію.

Дэманстраваліся сцэны гвалту і жорсткасці, у тым ліку забойствы шляхам абезгалоўлівання, забойствы, здзейсненыя якія знаходзяцца ў тэрарыстычнай арганізацыі дзецьмі.

Даваліся інструкцыі аб стварэнні выбуховых прылад у хатніх умовах, здзяйсненні падпалаў дзяржаўных устаноў і іншых незаконных дзеянняў. валіся матэрыялы, якія апраўдваюць дзейнасць міжнароднай экстрэмісцкай тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава».

Акрамя таго, на ТГ быў адкрыты доступ да электронных кніг, прызнаных рашэннямі судоў экстрэмісцкімі матэрыяламі, у тым ліку «Mein Kampf» А.Гітлера.

Таму ініцыятыва Пракуратуры Віцебскай вобласці па прызнанні судом матэрыялаў ТК «Бібліятэка Экстрэміста» экстрэмісцкімі мае фактычнае абгрунтаванне.

Цяпер пастановы судоў накіраваны ў Міністэрства інфармацыі для ўключэння гэтых звестак у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, а таксама арганізацыі абмежавання доступу да 6 пералічаных вышэй інфармацыйных рэсурсаў.

vitebskspring.org

Издание «Наша Нiва» признали «экстремистским формированием»

Метки: , ,
Комментарии:
0 0 голоса
Рейтинг статьи
Подписаться
Уведомить о
guest
0 комментариев
Старые
Новые Популярные
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии