У Віцебскі аблсавет увайшлі кіраўнікі мясцовых структур трох праўладных партый

Автор:
Опубликовано:
6
Март
2024
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебск Политика


Гэта старшыня абласной арганізацыі Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Таццяна Старынская (ад Чкалаўскай акругі № 5), старшыня абласнога аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь» Валянціна Багатырова (ад Паўднёвай акругі № 7) і сакратар абкама КПБ Артур Церашкоў (ад Білеўскай акругі № 9).

Паводле дэпутацкай праграмы Таццяны Старынскай, як сябра РППС яна выступае «за моцную дзяржава і моцную эканоміку, сацыяльную справядлівасць і сацыяльную абароненасць, развіццё тэрыторыі, за гатоўнасць прымаць крытычныя прапановы і рэагаваць на іх для паляпшэння дзейнасці партыі». Таццяна Старынская – дырэктарка Віцебскага крыяўнаўчага музея. Яе супернікам на выбарах у аблсавет был дырэктар каледжа электратэхнікі Валерый Каралёў.

Валянціна Багатырова – рэктар ВДУ. У сваёй праграме яна абацала «рэалізаваць міжнародныя і нацыянальныя палітычныя, навукова-даследчыя і адукацыйныя праграмы і праекты; падтрымліваць праекты адукацыйнага нацыянальнага брэнда; браць удзел у фарміраванні і рэфармаванні падручнікаў і навучальных дапаможнікаў для школьнікаў і студэнцкай моладзі; правядзіць асветніцкія сустрэчы, стварыць штаб для аказання дапамогі беднаму насельніцтву і людзям, якія апынуліся ў сацыяльна-небяспечным і (або) цяжкім становішчы; аказваць юрыдычную і псіхалагічную дапамогу тым, хто мае патрэбу». Супернікам спадарыні Багатыровай на выбарах у аблсавет быў сябра ЛДПБ Сяргей Барадаўка, намеснік кіраўніка прадпрыемства ТДА «Технологии Безопасности».

Артур Церашкоў, прадстаўнік КПБ, — дырэктар СШ№47 г. Віцебска. У сваёй праграме ён абяцае змагацца за «даступнасць адукацыі па месцы пражывання: будаўніцтва школ
і дашкольных устаноў, музычнай школы, бібліятэкі, цэнтра вольнага часу дзяцей і моладзі, развіццё інфраструктуры для актыўнагаадпачынку і заняткі спортам, добраўпарадкаванне двароў». Таксама ён абяцае «даступнасць медыцыны для жыхароў мікрараена Білева, развіццё сістэмы падтрымкі моладзі і маладых сем’яў, мэтавую падтрымку дзяцей з малазабяспечаных сем’яў, дзяцей-сірот, бясплатнае юрыдычнае кансультаванне ў вырашэнні праблем сацыяльна неабароненых катэгорый грамадзян». Паводле вынікаў галасавання, Артур Церашкоў перамог на выбарах сваю суперніцу Ірыну Краўчанку. Жанчына кіруе Віцебскім абласным цэнтрам дзяцей і моладзі, і яе праграма дзейнасці як патэнцыйнай дэпутаткі ўклалася ўсяго ў 8 радкоў. Першы з іх, як ні дзіўна, — гэта «Забеспячэнне законнасці правапарадку» (аўтарскі правапіс захаваны). Падобна, што на выбары спадарыня ішла толькі таму, каб скласці альтэрнатыву «патрэбнаму» кандыдату па сваёй акрузе.

vitebskspring.org

Председателя Витебского областного Совета по советской традиции избрали единогласно

Комментарии: