У Віцебску адбылося пасвячэнне касцёла Святога Ігнацыя Лаёлы

Автор:
Опубликовано:
9
Июль
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебск


Сёння ў новым віцебскім мікрараёне Білева на перакрыжаванні вуліц Генерала Іваноўскага і Баграмяна адбылася кансэкрацыя (пасвячэнне) касцёла святога Ігнацыя Лаёлы.

Парафія існуе з 2005 года, аднак літургіі даводзілася праводзіць у прыстасаваным памяшканні, таму размова пра будаўніцтва бажніцы ішла даўно.

костёл
Фота: Алега КЛІМОВІЧА
костёл1
Фота: Алега КЛІМОВІЧА
костёл2
Фота: Алега КЛІМОВІЧА

Урачыстую імшу асвяціў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.

костёл3
Фота: Алега КЛІМОВІЧА
костёл4
Фота: Алега КЛІМОВІЧА

 

Архітэктурныя формы касцёла маюць досыць нязвыклы для католікаў сучасны стыль, аднак такім чынам ён больш арганічна ўпішацца ў навакольныя жылыя новабуды. Да таго ж гэта значна скараціла тэрміны яго ўзвядзення. Акрамя малітоўнай часткі святыня мае класы і залы для рэлігійных заняткаў. Варта адзначыць, што яна была збудавана за кошт сродкаў ахвярадаўцаў.

Верыцца, што новы раён стане прытулкам духоўнасці ў нашым старажытным горадзе.

vitbichi.by

https://vkurier.info/kostel-svyatogo-antoniya-paduanskogo-na-ratushnoj-ploshhadi-v-vitebske-budut-stroit-za-schet-sponsorov/

Метки: , ,
Комментарии:
0 0 голоса
Рейтинг статьи
Подписаться
Уведомить о
guest
0 комментариев
Старые
Новые Популярные
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии