У Віцебску адчыняецца выстава архiтэктурнага жывапicу Юрыя Якiмовiча “Крынiцы памяцi”

Автор:
Опубликовано:
11
Апрель
2023
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебск Справка


12 красавіка 2023 г. а 17-й гадзіне ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі (Ратуша, вул. Леніна, 36) адчыняецца выстава архiтэктурнага жывапicу Ю.А. Якiмовiча “Крынiцы памяцi”.

афіша выстава Якімовіча

 

Выстава жывапісу Ю.А. Якімовіча прымеркавана да Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцін, які адзначаецца ў свеце штогод 18 красавіка. Дэвізам сталі словы: «Захаваем нашу гістарычную Радзіму»;. Гэты дзень, таксама вядомы як Дзень сусветнай спадчыны, устаноўлены ў 1980 годзе Асамблеяй Міжнароднай рады па пытаннях аховы помнікаў і славутых мясцін (ICOMOS), створанай пры ЮНЕСКА.Свята адзначаецца з 1984 года з мэтай прыцягнуць увагу грамадскасці да пытанняў аховы і захавання сусветнай культурнай спадчыны. Таксама ён дае магчымасць больш даведацца пра разнастайнасць сусветнай спадчыны і пра сілы, якія прыкладаюцца для яе абароны і захавання.

Выстава прысвечана вядомаму даследчыку беларускага драўлянага дойлідства, архітэктару і самабытнаму мастаку Юрыю Якімовічу. На экспазiцыi прадстаўлена больш за 20 жывапісных прац мастака. Юрый Якімовіч нарадзіўся ў Мінску, а ў 1986-м пераехаў у Віцебск, выкладаў на худграфе педінстытута (цяпер ВДУ імя П.М. Машэрава). У апошнія гады жыцця Юрый Аляксандравіч выдаў дзве кнігі — «Помнікі цаглянага грамадзянскага дойлідства Віцебска XIX — пачатку XX стагоддзяў»; і «Архітэктура Беларусі XVI — сярэдзіны XVII стст. Даведачнае
кіраўніцтва». Навуковыя працы Юрыя Якімовіча ўнеслі значны ўклад у вывучэнне гісторыі беларускай культуры і сталі вучэбнымі дапаможнікамі студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў. Юрый Якімовіч вывучаў гісторыю беларускай архітэктуры, у прыватнасці, драўлянае дойлідства Палесся XVII — XIX стагоддзяў, якое прэтэндуе ўвайсці ў спіс каштоўнасцяў ЮНЕСКА, а таксама дзейнасць мастакоў XIX стагоддзя — Напалеона Орды, Юзэфа Пешкі, Дзмітрыя Струкава i iншых.

Ім была праведзена вялікая работа па стварэнню чарцяжоў сядзіб, палацаў і замкаў Беларусі. Дзякуючы намаганням даследчыка пад дзяржаўную ахову ўзяты гістарычныя пабудовы ў вёсцы Казлоўшчына і гарадскім пасёлку Варапаева Пастаўскага раёна, а таксама шэраг дамоў Віцебска. Юрый Якімовіч быў адным з першых архітэктараў, якія правялі поўнае даследаванне гістарычнай забудовы Задзвіння (Вiцебск).

Выстава будзе цікавая для усiх узростаў, таму што усе культурныя і гістарычныя помнікі яўляюцца сведкамі сваіх эпох. Толькі яны могуць распавесці падрастаючым пакаленням аб іх гісторыі, тым самым абудзіць нацыянальную самасвядомасць, любоў да сваёй радзімы, павагу да яе гісторыі і культуры. Выстава будзе прадстаўлена ў холе Ратушы да 20 чэрвеня 2023 года.

Уваход бясплатны

В Шарковщине отмечают 110-летие Свято-Успенской церкви

Метки: ,
Комментарии: