У Віцебску адкрыецца выстава жывапісу ксяндза з Друі

Автор:
Опубликовано:
6
Декабрь
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Авторы Витебск Культура


На сваю персанальную выставу «Птушыны вянок» запрашае каталіцкі святар, настаяцель касцёла Найсвяцейшай Тройцы Сяргей Сурыновіч. Шмат гадоў запар ён ладзіць у Друі мастацкія пленэры і збірае карцінную галерэю. Але няшмат хто ведае, што ксёндз Сяргей і сам добра валодае пэндзлем. Сёлета ў сацыяльных сетках многія аматары мастацтва заўважылі выявы беларускіх птушак, напісаныя Сяргеем Сурыновічам. Цяпер гэтыя карціны можна будзе ўбачыць на выставе, дзе будзе экспанавацца 31 твор, выкананы ў тэхніцы алею на палатне.

«Выстава «Птушыны вянок» —гэта вяртанне ксяндза Сурыновіча да жывапісу пасля працяглага перапынку. Сэнсам яго жыцця, пакліканнем, як сам ён кажа, з’яўляецца для яго святарства і служба людзям і Богу. А жывапіс — адзін са сродкаў служэння, што дапамагае ўбачыць Бога ў дэталях і праявах створанага Ім свету.

Цяперашняя персанальная выстава ксяндза Сяргея Сурыновіча ў Віцебску ўжо другая. Першая адбылася тут у 2007 годзе. А да таго былі выставы ў музеі горада Цільзіта, у музеі Крысціянаса Данэлайціса, у Доме народнай творчасці ў Калінінградзе.

Сяргей Сурыновіч вядомы не толькі як святарі мастак, але яшчэ як навуковец: ён абараніў доктарскую дысертацыю па перакладах Новага запавету на беларускую мову. Апроч гэтага, ён з’яўляецца аўтарам некалькіх паэтычных зборнікаў і публікацый у беларускім друку. Валодае іўрытам, грэцкай, польскай, нямецкай, украінскай мовамі. Цяпер віцябляне і госці горада змогуць бліжэй пазнаёміцца з творчасцю гэтага багата адоранага чалавека.

Экспазіцыя будзе працаваць да 26 лютага ў выставачнай зале на пр. Фрунзэ, 11. Адкрыццё адбудзецца 7 снежня ў 16.00.

В Витебске откроется выставка художников ХХ века из коллекции Белгазпромбанка

Метки: ,
Комментарии: