У Віцебску казакі разам с праўладнымі актывістамі незаконна пікетавалі консульства Латвіі
Група жыхароў абласнога цэнтру, а таксама прадстаўнікі некалькіх грамадскіх аб’яднанняў пікетавалі консульства Латвіі, патрабуючы вярнуць латышам святкаванне Дня Перамогі. Арганізатарам, ідэйным натхняльнікам і актыўным удзельнікам мерапрыемства быў першы сакратар Віцебскага абкама БРСМ Уладзімір Бабічаў. Не дазволенае ўладамі масавае мерапрыемства прайшло без здарэнняў і затрыманняў.
Пасля заканчэння афіцыйнага святкавання 9 мая ў скверыку на вуліцы Багдана Хмяльніцкага, недалёка ад плошчы Перамогі, сталі збірацца прадстаўнікі ЛДПБ, «Белай Русі» і БРСМ, якія вырашылі пікетаваць Латвійскае консульства, якое знаходзіцца метрах за сто ад плошчы.
У скверы сабралася каля 40 чалавек, пасля да іх далучыліся некалькі казакоў.
Пікетоўцы з песнямі часоў Вялікай Айчыннай пад баян рушылі да консульства, дзе проста ў скверы арганізавалі масавае мерапрыемства не дазволенае ўладамі.
Каб данесці сваю думку, пікетоўцы разгарнулі невялікія плакаты, дзе нагадвалі, што Беларусь і Латвія — суседзі, што нельга перапісваць гісторыю, а таксама аб тым, што НАТА трэба спыніць.
Пікет працягваўся каля паўгадзіны, за гэты час мітынгоўцы выканалі некалькі франтавых песень і ўчынілі танцы. Некалькі разоў ад прысутных аддзяляліся трое казакоў, якія з партрэтам Сталіна, а таксама з беларускім і георгіеўскім сцягамі падыходзілі да брамы консульства і віншавалі Еўразвяз з Днём Перамогі.
Видавочна, што пікет праходзіў з грубымі парушэннямі дзейнае заканадаўства: сход грамадзян ахоўвала не міліцыя, а прадстаўнікі казацтва, якія публічна дэманстравалі незарэгістраваную дзяржавай сімволіку.
Падчас пікету адсутнічала брыгада хуткай мэдычнай дапамогі, як гэта патрабуе закон. Арганізатары пікета рызыкавалі здароўем і жыццём ветыранаў і людзі сталага веку, якія бралі ўдзел у акцыі. Уборку месца пікету зрабіла, за кошт гараджан, мясцовыя камунальнікі.
Удзельнікі паводзілі сябе агрэсіўна, перашкаджалі руху грамадзян і набліжаліся да дыпламатычнай установы бліжэй за 50 метраў.
Работнікі міліцыі, якія ахоўваюць латвійскую дып. місію, нядбайна паставіліся да сваіх абавязкаў і не спынілі незаконную акцыю.
Пакуль не вядома, як срэагуюць на незаконна праведзены пікет пракуратура Віцебска і гарадскі выканаўчы камітэт. Спадзвацца на тое, што будуць пакараны арганізатар гэнай вакханаліі не даводзіцца.
Эльвіра Мірсалімава заявіла, што віцебскі «Бессмертный полк» падтрымлівае вайну ва Украіне
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!