У Віцебску ліквідаваны недзяржаўны фонд культуры
Суддзя Віцебскага абласнога суда Таццяна Дзегцярова 1 красавіка прыняла рашэнне аб ліквідацыі Віцебскага мясцовага фонду падтрымцы культуры і сучаснага мастацтва «Стракаты свет», які на ўсім яго існаванні ўзначальвала Інга-Люцына Багінская. Уладальніца фонду і арт-прасторы «VZAP» вымушана ініцыявала закрыццё грамадскай арганізацыі.
Фонд доўгі час рэалізоўваў свае мэты і задачы праз арт-прастору «VZAP». Штомесяц у ім праходзілі дзясяткі культурных мерапрыемстваў у выглядзе канцэртаў, майстар-класаў, трэнінгаў, лекторыяў і творчых майстэрняў.
Вялікі маштаб праводзімай культурнай працы адлюстроўваецца нават у тым, што падпісчыкаў арганізацыя толькі ва “Вконтакте” мела 6,6 тыс., а ў сацыяльнай сетцы Instagram больш за 2,7 тыс. жыхароў Віцебску.
СШ №1 просіць для музея «піянерскія атрыбуты 1940-90 гадоў» для «захавання традыцыйнай культуры»
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!