У Віцебску на кіроўцу «жывемабіля» завялі крымінальную справу

Автор:
Опубликовано:
19
Ноябрь
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Авторы Витебск Политика


Андрэй Кулакоў — вядомы шмат каму кіроўца «жывемабіля». Улады маюць намер пакараць  мужчыну  па «народным» арт.342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) Крымінальнага кодэкса. Таксама была арыштавана яго маёмасць. Кіроўца «жывемабіля» даўно з’ехаў з Беларусі, калі заставацца яму стала небяспечна. Цяпер ён жыве ў Варшаве, а пасля нападу Расіі на Украіну аддаў увесь час на ратаванне ўкраінскіх уцекачоў.

Пасля пачатку вайны ва Украіне беларус стаў валанцёрыць на польска-ўкраінскай мяжы і дапамагаць уцекачам.
Паводле слоў Андрэя, з пачатку вайны на сваім аўтамабілі ён перавёз больш як 50 тысяч украінцаў.

Цяпер, кажа ён, на мяжы з Польшчай ужо нямнога людзей, але ж і валанцёраў амаль не засталося. У цяперашні час у асноўным Андрэй перавозіць людзей з інваліднасцю.

Калі ёсць жаданне падтрымаць добрую справу, напішыце Кулакову ў Instagram.

«Чысты пазітыў». Як уладальнік легендарнага «Жывемабіля» Андрэй Кулакоў дапамагае ўкраінскім уцекачам

Метки: , ,
Комментарии: